Вы тут

БелАЗы і МАЗы накіруюцца ў Інданезію


Такая магчымасць абмяркоўвалася падчас рэгіянальнага бізнес-форума ў горадзе Матарам (правінцыя Заходняя Нуса Тэнгара), арганізаваным пры садзейнічанні МЗС Інданезіі.


Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе МЗС Беларусі па выніках рабочай паездкі Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Беларусі ў Інданезіі Уладзіміра Лапата-Загорскага. На форуме быў прэзентаваны гандлёвы і інвестыцыйны патэнцыял Беларусі, адбыліся перагаворы з прадстаўнікамі дзелавых колаў рэгіёна. Прадстаўнікі  ААТ "Беларускі аўтамабільны завод" і ААТ "Мінскі аўтамабільны завод" прэзентавалі свае прадпрыемствы. Паводле інфармацыі прэс-службы беларускага знешнепалітычнага ведамства, абмяркоўваліся "варыянты супрацоўніцтва, у тым ліку па магчымай пастаўцы беларускай тэхнікі для патрэб буйнейшай горназдабыўной кампаніі Інданезіі Newmont Nusa Tenggara".

Акрамя таго, Уладзімір Лапата-Загорскі сустрэўся з губернатарам правінцыі Заходняя Нуса Тэнгара. Бакі абмеркавалі стан і перспектывы ўзаемадзеяння Беларусі з гэтым рэгіёнам Інданезіі.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».