Вы тут

Магчымасць працаваць і зарабляць


Работа дзяржаўных органаў павінна быць празрыстай і зразумелай для людзей. Гэтага запатрабаваў Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка на нарадзе па некаторых пытаннях сацыяльнай і бюджэтна-фінансавай сфер.


У мерапрыемстве ўдзельнічалі віцэ-прэм'ер Наталля Качанава, намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Валерый Міцкевіч, міністр працы і сацыяльнай абароны Марыяна Шчоткіна і міністр фінансаў Уладзімір Амарын, паведамляе прэс-служба Прэзідэнта.

На нарадзе размова ў тым ліку ішла аб дзейнасці Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва, аб выплаце і памеры пенсій, аб магчымасці іх павелічэння, а таксама аб выплаце дапамогі на дзяцей. Асобна разглядаліся пытанні занятасці, стварэння новых працоўных месцаў у кожным рэгіёне. Міністр працы і сацыяльнай абароны Марыяна Шчоткіна падрабязна праінфармавала пра сітуацыю з занятасцю насельніцтва ў кожнай вобласці і Мінску. У прыватнасці, яна распавяла аб магчымасцях працаўладкавання інвалідаў. Закраналіся і пытанні працаўладкавання выпускнікоў.

Акрамя таго, Прэзідэнту было даложана аб сітуацыі са своечасовай выплатай заработнай платы, пра тое, якія ўзнікаюць складанасці і як яны вырашаюцца на месцах. Кіраўнік дзяржавы пацікавіўся сітуацыяй у працоўных калектывах. Няўхільнае патрабаванне Прэзідэнта — кожны працаздольны чалавек павінен мець магчымасць працаваць. У сувязі з гэтым актуальным з'яўляецца пытанне захавання працоўных калектываў і, адпаведна, працоўных месцаў. Пры гэтым асаблівая адказнасць кладзецца на працадаўцаў, кожнага наймальніка, прафсаюзы за забяспечанасць работнікаў працай. Як адзначыла Марыяна Шчоткіна, на шэрагу прадпрыемстваў праводзіцца аптымізацыя, але яна павінна ажыццяўляцца ў адпаведнасці з прынятымі ў кожным калектыве праграмамі па кадрах, па бізнес-планаванні, каб кожны чалавек меў работу.

Аляксандр Лукашэнка звярнуў асаблівую ўвагу на клопат пра людзей: ні адзін чалавек не павінен быць проста адпраўлены з прадпрыемства, аб працаўладкаванні кожнага неабходна паклапаціцца.

Як паведаміла па выніках нарады Марыяна Шчоткіна, абмяркоўваліся таксама шляхі павышэння эфектыўнасці работы структур дзяржаўных органаў. Пытанне было пастаўлена так — ці патрэбныя ўсе функцыі, якія сёння выконваюць дзяржорганы? Прагучала меркаванне, што неабходна перагледзець і аптымізаваць гэтыя функцыі з улікам сучасных рэалій і дзяржаўных патрабаванняў. Усе бюджэтныя выдаткі павінны быць пралічаны. Пры гэтым Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу на неабходнасць таго, каб у пытаннях аптымізацыі ўсё было дакладна прадуманым і ўзважаным, ні ў якім разе не дапушчальныя факты бессэнсоўнага скарачэння.

На нарадзе асаблівая ўвага была ўдзелена якасці работы са зваротамі грамадзян у мясцовыя органы ўлады, міністэрствы і ведамствы. Прэзідэнт запатрабаваў, каб усе пытанні, якія паступаюць, дэталёва і аб'ектыўна разглядаліся з улікам інтарэсаў людзей, у адпаведнасці з заканадаўствам, без фармалізму і бюракратычнай цяганіны.

Кіраўнік дзяржавы асабліва пацікавіўся, як ідзе абмеркаванне прапанаваных варыянтаў па пенсійнай рэформе, якія паступаюць прапановы ад людзей і працоўных калектываў па гэтай тэме. Марыяна Шчоткіна нагадала, што з улікам маючых адбыцца пераўтварэнняў у пенсійнай сістэме плануецца стварыць не менш за 50 тысяч працоўных месцаў. Азначаныя пытанні знаходзяцца ў цэнтры ўвагі ўрада.

На нарадзе таксама ішла гаворка пра перспектывы развіцця ў краіне прадпрымальніцтва. Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў, каб былі створаны ўсе неабходныя ўмовы для прадпрымальніцтва, прыватнага бізнесу. У людзей павінна быць магчымасць працаваць, зарабляць і рэалізоўваць свае магчымасці.

Акрамя таго, міністр фінансаў Уладзімір Амарын далажыў Прэзідэнту аб ходзе выканання бюджэту за мінулы перыяд 2016 года. Аляксандр Лукашэнка даручыў забяспечыць поўнае і своечасовае выкананне ўсіх сацыяльных абавязацельстваў.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».