Вы тут

Выйсці на $2 мільярда


Прэм'ер-міністр Рэспублікі Беларусь Андрэй Кабякоў 15 сакавіка сустрэўся з Прэзідэнтам Рэспублікі Татарстан Рустамам Мініханавым, паведамілі ў прэс-службе беларускага ўрада.


Сустрэча прайшла ў рамках рабочага візіту прэм'ер-міністра Беларусі ў Рэспубліку Татарстан. Бакі абмеркавалі перспектывы двухбаковай гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, умовы рэалізацыі сумесных праектаў.

«Татарстан для Беларусі  даўні сябар і найбуйнейшы эканамічны партнёр. Наша гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва мае досыць сур'ёзныя маштабы», заявіў Андрэй Кабякоў. Пры гэтым ён канстатаваў падзенне гандлёва-эканамічнага абароту. «Максімальная лічба, якую мы мелі ў 2012 годзе, 2 млрд. долараў. У 2015-м гэтая сума зменшылася больш чым удвая. Але фізічныя аб'ёмы ў нас досыць прыстойныя. Мы ставім перад сабой мэту вярнуцца на ўзровень нашых максімальных значэнняў і істотна дадаць па тых кірунках, дзе магчымасці відавочныя», адзначыў кіраўнік урада. 

Адным з такіх кірункаў ён назваў прамысловую кааперацыю. «Цяпер склаліся спрыяльныя ўмовы для больш высокага ўзроўня развіцця нашых двухбаковых адносін. У Татарстане створаны сумесныя зборачныя вытворчасці сельгастэхнікі МТЗ. У нас ёсць такое прадпрыемства, як «Бабруйскаграмаш», якое вырабляе навясную тэхніку, у тым ліку да трактароў МТЗ. Мы абсалютна справядліва казалі і пра тое, што трэба развіваць вытворчасць ліфтаў»,  канстатаваў Андрэй Кабякоў.

У сваю чаргу Рустам Мініханаў адзначыў, што Беларусь і Татарстан актыўна ўзаемадзейнічаюць па розных кірунках. Па яго словах, на сустрэчы ў вузкім складзе бакі абмеркавалі перспектывы развіцця ТАА «Гандлёвы дом «МТЗ-БелАЗ». «Упэўнены, нашы дамоўленасці дазволяць пашырыць, стабілізаваць дзейнасць і прадставіць беларускую тэхніку на расійскім рынку ў больш шырокім асартыменце», дадаў Рустам Мініханаў.

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.