Вы тут

«Газета сама стварае чытацкі асяродак»


Старшыня Міжнароднай асацыяцыі беларусістаў, намеснік дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Алесь СУША.

— «Звязда» — гэта ці не самае «жывое» перыядычнае выданне Беларусі. З аднаго боку, яна жыве разам з нашым грамадствам, бо з'яўляецца штодзённікам. Гэта прымушае рэдакцыю не адставаць, ісці ў нагу з часам — прыемна, што яна з гэтым спраўляецца. На старонках можна азнаёміцца з інавацыямі культуры, сельскай гаспадаркі, прамысловасці. Усё напісана лёгка, натуральна, зразумела, без залішніх прыўкрас — гэта зразумее як прафесар, так і чалавек, які толькі атрымлівае адукацыю.

Я люблю газету за яе беларускамоўны пасыл і насычанасць нацыянальнай культурай. Заўважыў, што праз беларускую мову тыя ж падзеі ўспрымаюцца іначай, чым, напрыклад, у англамоўных і рускамоўных тэкстах. Такім чынам «Звязда» сама стварае чытацкі асяродак вакол сябе, і мне надзвычай прыемна, што я адзін з такіх чытачоў.

— Цешыць і тое, што яна супрацоўнічае з іншымі выданнямі, што ўваходзяць у аднайменны Выдавецкі дом. Я з'яўляюся да таго ж падпісчыкам «ЛіМа» і бачу пэўныя паралелі: спачатку падзеі аператыўна падаюцца ў «Звяздзе», а затым у «ЛіМе» больш грунтоўна можна пачытаць пра выяўленчае мастацтва, літаратуру. Кожнае выданне заняло сваю нішу, выконвае ўласную ролю.

Прыемна, што «Звязда» — паўнаколернае выданне. Людзям уласціва вобразнае ўспрыманне жыцця. Таму, калі мы бачым каляровыя карцінкі, гэта аблягчае засваенне інфармацыі. Да таго ж у выданні працуюць выдатныя фатографы. Мне даводзілася супрацоўнічаць з імі, і я застаўся задаволеным. Тое ж магу сказаць і наконт прафесіяналізму карэспандэнтаў.

Я ведаю, што «Звязду» чытаюць і за межамі нашай краіны. Гэта магчыма дзякуючы сучаснаму сайту, які ёсць у Выдавецкага дома. Лічу слушным, што пад кожным прозвішчам журналіста пазначана яго электронная скрыня. Не кожны захоча ўступаць у адкрытую дыскусію на сайце. А гэта акурат добрая магчымасць выказаць аўтару сваё меркаванне прыватна.

Я ўсцешаны праектамі, прысвечанымі 500-годдзю айчыннага кнігадрукавання, што з'явіліся на старонках «Звязды». Думаю, мы разам яшчэ плённа папрацуем на гэтай ніве.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек збяруцца, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.