Вы тут

Мабільны дадатак MSQRD прыцягвае добрыя інвестыцыі


Каля 100 дзён таму беларускія праграмісты выкінулі ў сетку мабільны дадатак MSQRD («Маскарад»). Запускаеш, глядзіш у камеру, і ён грыміруе цябе пад вядомую асобу, яркі тыпаж або якую жывёліну. У атрыманым вобразе можна зрабіць сэлфі, запісаць відэа для сяброў і закінуць усё ў сацсетку. А нядаўна стала вядома, што праграму MSQRD набыла найбуйнейшая сацыяльная сетка Facebook.


Вось так пра­цуе «Мас­ка­рад».

У канцы лістапада мінулага года Яўген Неўгень, Сяргей Ганчар і Яўген Зацяпякін сталі ўдзельнікамі так званага хакатону — спаборніцтва стартапаў, якое доўжылася 48 гадзін без перапынку на сон і адпачынак. За гэты час удзельнікі павінны былі падрыхтаваць прататып праекта. Стваральнікі MSQRD, узрост якіх усяго 23-24 гады, зрабілі гэта лепш за іншых і не спыніліся на дасягнутым.

Сёння MSQRD устаноўлены ў 12 мільёнаў карыстальнікаў па ўсім свеце. Папулярнасці надае і тое, што прымяраць маскі адну за адной пачалі знакамітасці, у тым ліку і зоркі Галівуда, дадатак нават выкарыстоўвалі ў папулярных амерыканскіх ток-шоу.

Кожная маска ідэальна кладзецца на твар і паўтарае ўсе рухі. За пару секунд можна ператварыцца ў Сталіна, Канчыту Вурст, Жалезнага чалавека, саліста групы Kіss, зайчыка і г.д. Зараз усе кінуліся прымяраць на сябе твар Ды Капрыа, які нядаўна атрымаў «Оскар».

Праект раскручвае невялікая каманда, большасць з іх дызайнеры і «трыдэшнікі». Па словах бізнес-ідэолага стартапа Яўгена Неўгеня, фанаты «Маскарада» пішуць ім кожны дзень:

— Часцей за ўсё просяць зрабіць маскі Бэтмена, Джокера, Халка і іншых герояў коміксаў.

Дарэчы, ідэя з маскамі незвычайная, але не новая. Сэрвіс нагадвае дадатак Snapchat. Падобны набор вясёлых фільтраў дапаўняюць фота і відэа ў паведамленнях. Але Snapchat не прыжыўся ў рускамоўнай аўдыторыі, а просты і зразумелы MSQRD пакарыў Расію, Беларусь, Казахстан, Арменію, Кыргызстан, Азербайджан.

Ка­ман­да ства­раль­ні­каў да­дат­ку.

— Будучыня стасункаў — за відэачатамі, — упэўнены Яўген. — У адрозненне ад тэкставых паведамленняў, дзе нормай сталі смайлікі і стыкеры, відэасувязі не хапае пазітыўных эмоцый. Гэты прабел мы і імкнёмся запоўніць. Цяпер працуем над рэдактарам, які дазволіць мастакам ствараць уласныя відэафільтры.

«Маскарад» ужо паспеў прыцягнуць добрыя інвестыцыі. Па ўмовах кантракта беларускія распрацоўшчыкі не могуць раскрываць падрабязнасці здзелкі. Але вядома, што працаваць над праграмай яны працягнуць у офісе Facebook у Лондане. Акрамя інтэграцыі ў сацыяльную сетку, дадатак па-ранейшаму будзе даступны і ў звычайным рэжыме. У хуткім часе распрацоўшчыкі абяцаюць дадаць да яго новыя функцыі.

Хрысціна Хілько

Загаловак у газеце: У сеціве распачаўся... «Маскарад»

Выбар рэдакцыі

Грамадства

На ад­ным ды­хан­ні. Па­гля­дзе­лі, што ад­бы­ва­ец­ца ў пуль­ма­на­ла­гіч­ным ад­дзя­лен­ні, дзе ле­чаць хво­рых на COVІD-19

На ад­ным ды­хан­ні. Па­гля­дзе­лі, што ад­бы­ва­ец­ца ў пуль­ма­на­ла­гіч­ным ад­дзя­лен­ні, дзе ле­чаць хво­рых на COVІD-19

Пя­тая клі­ніч­ная баль­ні­ца за­ста­ец­ца ад­ной з ме­ду­ста­ноў Мін­ска, ку­ды шпі­та­лі­зу­юць хво­рых на COVІD-19.

Грамадства

Ежа па-іншаму: што б такога з'есці, калі сам не ведаеш, чаго хочаш?

Ежа па-іншаму: што б такога з'есці, калі сам не ведаеш, чаго хочаш?

Чым можна падсілкавацца, і навошта гэта ядуць.

Калейдаскоп

«Ураджайны» тэст

«Ураджайны» тэст

Надыходзіць жнівень — самы ўраджайны, працоўны, смачны час. І наш чарговы тэст менавіта пра ўраджай і ўсё, што з ім звязана.