Вы тут

Чакаем інвестараў. Сумленных і адказных


Наша краіна і Еўрапейскі банк рэканструкцыі і развіцця выказваюць узаемную зацікаўленасць у інтэнсіфікацыі супрацоўніцтва ў цэлым і па кожным канкрэтным праекце. Пра гэта ішла размова на сустрэчы кіраўніка беларускай дзяржавы Аляксандра Лукашэнкі і віцэ-прэзідэнта ЕБРР Алана Пію.


Фота: БЕЛТА

Беларусь прапануе ЕБРР інвеставаць, перш за ўсё, у мадэрнізацыю прадпрыемстваў, што дасць магчымасць вырабляць запатрабаваную прадукцыю глыбокай перапрацоўкі і з высокай дабаўленай вартасцю. У час сустрэчы асабліва падкрэслівалася, што краіна адкрыта для любога інвестара, гатова падтрымаць усе цікавыя праекты, рэалізацыя якіх будзе садзейнічаць стварэнню новых рабочых месцаў і прыцягненню высокіх тэхналогій. У той жа час важна, каб інвестар быў гатовы працаваць сумленна і адказна.

Такога ж прынцыпу заўсёды прытрымліваецца ў адносінах з дзелавымі партнёрамі сама Беларусь, за што яе і цэняць, падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. Кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу, што беларускі бок ніколі не даваў невыканальных абяцанняў, ні да кога не паддобрываўся і не будзе рабіць гэтага ў далейшым.

Прэзідэнт падкрэсліў, што Беларусь не пойдзе на праекты, якія не прыносяць карысць дзяржаве. На гэта настроена ўся вертыкаль улады. «Нас народ выбраў для таго, каб абараняць інтарэсы дзяржавы. Але мы абсалютна не супраць прыватнага бізнесу — адказнага бізнесу, які дбае ў тым ліку пра дзяржаву, а не толькі спрабуе зарабіць у сваю кішэню», — сказаў Аляксандр Лукашэнка і дадаў, што такіх адказных бізнесменаў у краіне дастаткова.

У Еўрапейскім банку рэканструкцыі і развіцця набылі пазітыўны вопыт работы ў Беларусі і лічаць яе добрым месцам для інвеставання. Пры ўсіх цяжкасцях, якія існавалі ва ўзаемаадносінах Беларусі з Еўрапейскім саюзам, ЗША, банк заўсёды з ёй супрацоўнічаў.

Цяпер сітуацыя змянілася. Беларусь можа весці больш адкрыты дыялог з ЕС, канстатаваў Прэзідэнт. «Гэта добры сігнал, фактар і для нас, і для вас. Ёсць магчымасць нарошчваць наша супрацоўніцтва. Галоўнае, што Беларусь да гэтага гатова», — сказаў кіраўнік дзяржавы.

Віцэ-прэзідэнт Еўрапейскага банка рэканструкцыі і развіцця Алан Пію ў сваю чаргу адзначыў, што ЕБРР і беларускія кампаніі, урады за час сумеснай работы дасягнулі высокай ступені даверу, паведамляе прэс-служба беларускага лідара. Цяпер у банка ёсць магчымасць зрабіць у Беларусі яшчэ больш, і гэтыя перспектывы былі абмеркаваны на сустрэчы віцэ-прэзідэнта ЕБРР і кіраўніка беларускай дзяржавы.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Тыгры ў Мінскім заапарку. Як жывуць і чым харчуюцца сімвалы 2022 года?

Тыгры ў Мінскім заапарку. Як жывуць і чым харчуюцца сімвалы 2022 года?

Паводле кітайскага календара 2022-і пройдзе пад знакам Тыгра. 

Грамадства

Ці апраўдае сваю назву апошні месяц зімы? Прагноз ад Дзмітрыя Рабава

Ці апраўдае сваю назву апошні месяц зімы? Прагноз ад Дзмітрыя Рабава

Люты — ад лацінскага «фебруарыс», што азначае «ачышчэнне». 

Грамадства

Персанальныя даныя: ведаць нельга распаўсюджваць

Персанальныя даныя: ведаць нельга распаўсюджваць

Каму, калі, што, дзе і як можа давяраць пра сябе сучасны чалавек.