Вы тут

Выстава «Эксперыментус» працуе ў віцебскай ратушы


У віцебскай ратушы можна ўбачыць прататып вечнага рухавіка, маятнік Ньютана, разнастайныя прыборы і прылады. Многія з іх апісаны ў школьных падручніках і дапаможніках. Усяго ў экспазіцыі амаль сотня вынаходак розных эпох.


Экспанаты зрабілі мінскія інжынеры і праграмісты ў рамках навуковага праекта «Эксперыментус».

— Выстава ўжо дэманстравалася ў Магілёве, Маладзечне, Гродне, Гомелі, Мінску, Бабруйску. Яна вельмі спадабалася, як той казаў, піянерам і пенсіянерам. Галоўная ідэя — зрабіць фізіку даступнай. Усе загадкавыя прыборы і прылады можна чапаць, круціць, націскаць на іх... Дазваляецца гэта, каб наведвальнікі змаглі зразумець дзеянне фізічных законаў, атрымаць тлумачэнне дзіўным прыродным з'явам, — паведамілі «Звяздзе» ў Віцебскім абласным краязнаўчым музеі.

Адчуць сябе даследчыкам захапляльнага свету навукі можна да 17 красавіка.

рukshаnskі@zvіаzdа.bу

Загаловак у газеце: Прататып вечнага рухавіка...

Выбар рэдакцыі

Экалогія

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Антарктыка, далёкая і блізкая.

Грамадства

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Існуюць строгія патрабаванні да месцаў для купання.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.