Вы тут

Круглы стол “Змены ў пенсійнай сістэме: няпростыя, але неабходныя”


Сярод маіх знаёмых (ды і сярод вашых, пераканана, таксама) вельмі шмат энергічных і ініцыятыўных жанчын і мужчын ва ўзросце 55 +. Гэтыя людзі не толькі займаюцца ўнукамі ды вырошчваюць гародніну. Многія працягваюць працаваць, сочаць за сітуацыяй у эканоміцы, палітыцы. Сярод іх Людміла Іванова — актыўная слухачка сталічнага Універсітэта трэцяга ўзросту. Яна ўбачыла, што ў нашай краіны актыўна развіваюцца адносіны з Кітаем. І пачала прасіць арганізаваць курсы кітайскай мовы. «І што вы думаеце, мы з лютага адкрылі новы кірунак «Кітайская мова», — кажа Вольга ШЫШЛО, кіраўнік навучальных кірункаў Універсітэта трэцяга ўзросту. — Больш за тое, Людміла Іванова з уласнай ініцыятывы звярнулася ў Пасольства Кітая. І ў нас цяпер валанцёрам працуе не толькі студэнт, але і носьбіт кітайскай мовы: Інстытут Канфуцыя выдзеліў бясплатна выкладчыка. Гэтыя курсы карыстаюцца папулярнасцю. Іх наведвае больш як 10 чалавек».


Гэта толькі адзін з прыкладаў актыўнасці людзей паважанага ўзросту, які прагучаў на «круглым стале» «Змены ў пенсійнай сістэме: няпростыя, але неабходныя». Усе эксперты, якія ўчора завіталі ў нашу рэдакцыю (Аляксандр ВАЛЧАНКОЎ, член Пастаяннай камісіі па працы і сацыяльных пытаннях Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Алена ГОМАРАВА, начальнік аддзела пенсійнага заканадаўства галоўнага ўпраўлення пенсійнага забеспячэння Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь, Ганна ЗАКРЭЎСКАЯ, начальнік аддзела даследаванняў рынку працы, занятасці і сацыяльнай абароны насельніцтва Навукова-даследчага інстытута працы, член Бюро працоўнай групы па пытаннях старэння ААН), сышліся на думцы, што прыйшоў час развітацца са стэрэатыпам, нібыта «50 гадоў — і ўсё». Бо ва ўсіх еўрапейскіх краінах людзі думаюць па-іншаму, больш аптымістычна: «У «залатым» узросце ўсё толькі пачынаецца». Нашы эксперты закранулі важны момант — псіхалогію людзей. Справа ў тым, што ў нас больш як паўстагоддзя не мянялася пенсійная сістэма (маецца на ўвазе ўзрост), і за гэты час паспеў скласціся стэрэатып: чалавек у гадоў 45-50 падсвядома пачынае лічыць, колькі яму засталося да пенсіі. Але ж пенсіянер тады і цяпер — гэта розныя людзі. Сёння чалавек у 55-60 гадоў — актыўны. Фізіялогія памянялася, павялічылася працягласць жыцця. Калі той жа самы Ганчароў пісаў пра Таццяну Маркаўну, як пра бабульку 53 гадоў, для пакалення пісьменніка гэта было прымальна. Калі ж сёння назваць 60-гадовую жанчыну бабулькай, яна пакрыўдзіцца.

Акрамя таго, падчас «круглага стала» эксперты падзяліліся сваім бачаннем пенсійнай рэформы, а таксама закранулі такое важнае пытанне, як шляхі павелічэння колькасці працоўных месцаў. Працяг тэмы чытайце ў бліжэйшых нумарах «Звязды». Забягаючы наперад, скажам — дыскусія атрымалася разнапланавай і цікавай.

dryla@zviazda.by

Загаловак у газеце: «Якая я вам бабуля?!»

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».