Вы тут

Беларусь восьмы раз далучыцца да акцыі «Гадзіна Зямлі»


Акцыя праходзіць па ўсім свеце, ахопліваючы 7000 гарадоў. Выключаючы святло, мільёны людзей дэманструюць такім чынам сваё неабыякавае стаўленне да небяспечных наступстваў змены клімату.


У Беларусі «Гадзіна Зямлі» пройдзе ў Мінску, Віцебску, Гродне, Гомелі, Брэсце, Баранавічах, Пінску, Браславе і Чавусах, дзе на адну гадзіну пагасне падсветка адміністрацыйных будынкаў, гандлёвых цэнтраў, кавярняў, а таксама пройдуць канцэрты, лекцыі, тэатры ценяў і нават велапрабег.

У Мінску на адну гадзіну адключаць падсветку на будынках на праспектах Незалежнасці і Пераможцаў, патухнуць агні Нацыянальнай бібліятэкі, падсветка на будынках гандлёвых цэнтраў, універсітэтаў і кавярняў. А заключным акордам «Гадзіны Зямлі» ў сталіцы стане канцэрт пры свечках, на якім выступіць вядомы гурт «Касіяпея». Ён распачнецца а 20 гадзіне на пляцоўцы «Корпус 8» (вул. Машэрава, 9). Уваход вольны.

Між іншым, далучыцца да акцыі можа кожны ахвотны: для гэтага 19 сакавіка трэба на адну гадзіну з 20.30 да 21.30 адключыць святло і непатрэбныя электрапрыборы дома або ў офісе і паспрабаваць зрабіць беражлівыя адносіны да прыродных рэсурсаў сваёй пастаяннай звычкай.

Ініцыятарамі «Гадзіны Зямлі» ў Беларусі выступаюць таварыства экалагічных арганізацый «Зялёная сетка», Дэпартамент па энергаэфектыўнасці Рэспублікі Беларусь і Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.

nіkalaeva@zvіazda.by

Загаловак у газеце: Задумацца на гадзінку...

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.