Вы тут

Новыя жыроўкі за люты атрымаем да 25 сакавіка


Пасля гэтага цягам дзесяці дзён жыхары змогуць разлічыцца за паслугі. Пра гэта паведамілі ў міністэрстве жыллёвага-камунальнай гаспадаркі.


Пеня пры гэтым налічацца не будзе. Пакуль жа ў краіне працягваецца разлік па тарыфах, якія раней зацвердзіў Прэзідэнт. Для гэтага, у прыватнасці, у абласцях створаны адмысловыя штабы. Экспертам неабходна не толькі выставіць рахункі за мінулы месяц, але і вырабіць пераразлік за студзень.

«Рахунак апавяшчэнне цяпер мае калонку «Пераразлік». Там усе гэтыя сумы будуць прапісаны. Спачатку робіцца налічэнне лютага, а пасля -- пераразлік студзеня, --  заўважыў у эфіры АНТ першы намеснік міністра жыллёва-камунальнай гаспадаркі Беларусі Алег Поскробка. -- У адным рахунку-апавяшчэнні людзі атрымаюць ужо і налічаную за люты і пералічаную за студзень суму».

Што да саміх жыровак, то яны, як чакаецца, стануць больш зразумелымі. Пэўныя прапановы ўжо гатовы – цяпер іх разглядаюць у Міністэрстве юстыцыі.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?