Вы тут

БелАЗы працуюць на "залатым" кар'еры ва Узбекістане


Чатыры волаты БЕЛАЗ-7513 беларускага аўтапрадпрыемства прыступілі да працы на Наваійскім горна-металургічным камбінаце, паведамілі ў прэс-службе Міністэрства прамысловасці. Тутэйшы Заравшанскі кар'ер --  самы вялікі не толькі ва Узбекістане (глыбіня 860 метраў, дыяметр --  каля 4 км), а і ўвогуле адзін з самых вялікіх ва ўсім СНД. Тут дабываюць золата адкрытым спосабам.


Два самазвалы БЕЛАЗ-75135 пачалі экспуатаваць у ААТ "Узбеквугаль", куды дагэтуль былі пастаўлены і працуюць больш чым 20 машын грузападымальнасцю звыш 110 тон. Як адзначыў начальнік транспартнага аддзела гэтай кампаніі Тахір Рузібаеў, тэхніка Беларускага аўтазавода поўнасцю адпавядае патрабаванням, якія да яе прад'яўляюць, і адрозніваецца высокай надзейнасцю.

Да слова, зараз ва Узбекістане эксплуатуецца больш чым паўтысячы адзінак кар'ернай тэхнікі БелАЗ.У асноўным гэта кар'ерныя самазвалы грузападымальнасцю 30,55 і нават 130 тон. У 2012 годзе тут пачалі працаваць машыны грузападымальнасцю 220 тон. Гэта самая вялікая тэхніка, якая выкарыстоўваецца горназдабытчыкамі Узбекістана.

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.