Вы тут

Пачаўся прыём заявак на ўдзел у Нацыянальнай літаратурнай прэміі


Агульнарэспубліканскі конкурс праводзіцца сёлета ў другі раз. Дэбютаваў ён на XXII Дні беларускага пісьменства, які летась прайшоў у Шчучыне. 


- Тады на суд экспертнай камісіі і прафесійнага журы было прадастаўлена 45 работ. Як і летась, пазмагацца за перамогу канкурсанты змогуць у сямі намінацыях. Гэта "Лепшы твор (зборнік твораў) паэзіі", "Лепшы дэбют", "Лепшы твор для дзяцей і юнацтва", "Лепшы твор прозы", "Лепшы твор драматургіі", "Лепшы твор публіцыстыкі"  і "Лепшы твор літаратурнай крытыкі і літаратуразнаўства", - патлумачыла карэспандэнту "Звязды" начальнік упраўлення выдавецкай дзейнасці і кніжнага гандлю ведамства Алена Паўлава. - Аднак падаць заяўку зможа не кожны аўтар. Абавязковай умовай арганізатары назвалі беларускае грамадзянства ці пастаяннае пражыванне на тэрыторыі нашай краіны.

Падаць заяўку могуць як аўтары твораў, так і арганізацыі - творчыя саюзы, выдавецтвы, рэдакцыі СМІ, арганізацыі культуры, установы адукацыі і навуковыя арганізацыі, якія працуюць у галіне мастацкай літаратуры і літаратуразнаўства. Больш пра ўмовы правядзення конкурсу можна даведацца ў адмысловай інструкцыі, размешчанай на сайце Міністэрства інфармацыі, якое з'яўляецца арганізатарам конкурсу.

Пераможцаў літаратурнага спаборніцтва назавуць 4 верасня ў Рагачове, які абраны месцам для святкавання XXIII Дня беларускага пісьменства.

Нагадаем, што ўладальнікамі першай Нацыянальнай літаратурнай прэміі сталі Тамара Краснова-Гусачэнка, Міхаіл Шыманскі, Ганна Скаржынская-Савіцкая, Уладзімір Саламаха, Наталія Голубева і Дзяніс Марціновіч. У намінацыі "Дэбют" пераможцу тады не вызначылі.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як арганізаваць правільны догляд за валасамі гарачай парой

Як арганізаваць правільны догляд за валасамі гарачай парой

У 90 % выпадкаў людзі не ведаюць, як правільна мыць галаву.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

У Блізнятаў ёсць шанц кардынальна змяніць жыццё.