Вы тут

Майстар-клас — ад рэктара БДУ


Анлайн-канферэнцыя для абітурыентаў з удзелам рэктара Белдзяржуніверсітэта Сяргея Абламейкі пройдзе ў рамках Фестывалю факультэтаў 26 сакавіка. Прамая трансляцыя мерапрыемства будзе весціся на афіцыйным сайце БДУ. Пачатак у 13.00. Задаць пытанне рэктару зможа любы школьнік, папярэдне сфармуляваўшы яго ў афіцыйнай групе БДУ ў сацыяльнай сетцы «УКантакце».


Ужо не першы год Дзень адчыненых дзвярэй вядучы нацыянальны ўніверсітэт праводзіць у форме Фестывалю факультэтаў — са стварэннем святочнай атмасферы, прыцягненнем удзельнікаў каманды КВЗ, творчых калектываў БДУ, правядзеннем сярод гасцей інтэлектуальных конкурсаў і віктарын.

Прэзентацыйныя пляцоўкі, на якіх будзе прадэманстравана ўся палітра адукацыйных паслуг факультэтаў і інстытутаў, разгарнуцца ў Ліцэі БДУ (вуліца Ульянаўская, 8) з 10.00 да 16.00. Асаблівасцю сёлетняга фестывалю стане больш шырокі ахоп школьнікаў. Так, упершыню будзе арганізавана інфармацыйная зона для вучняў 5-10-х класаў, якія яшчэ толькі пачынаюць задумвацца пра будучую прафесію. Яе дэвіз — «Думай пра БДУ ўжо сёння, ці Вучоба ў Белдзяржуніверсітэце — гэта рэальнасць!» Прадстаўнікі факультэтаў будуць расказваць школьнікам пра спецыяльнасці, па якіх навучаюцца ў БДУ, пра запатрабаванасць сучасных прафесій, а таксама пра перавагі навучання ў галоўным універсітэце краіны.

У рамках фестывалю сваю працу арганізуе і прыёмная камісія БДУ. Яе супрацоўнікі раскажуць пра асаблівасці прыёму і правілы паступлення ва ўніверсітэт. Да таго ж усіх выпускнікоў навучаць ствараць на старонцы прыёмнай камісіі «Асабісты кабінет абітурыента». Новы электронны рэсурс прызначаны для папярэдняй рэгістрацыі абітурыентаў і іх наступнага інфармавання аб ходзе прыёмнай кампаніі ў ВНУ. «Майстар-клас» па працы ў «кабінеце» правядзе асабіста рэктар БДУ Сяргей Абламейка.

Таксама 26 сакавіка Дзень адчыненых дзвярэй пройдзе і ў Беларускім дзяржаўным педагагічным універсітэце імя Максіма Танка. Патэнцыйным абітурыентам і іх бацькам будзе дадзена магчымасць сустрэцца з кіраўніцтвам БДПУ, выкладчыкамі і славутымі выпускнікамі ўніверсітэта, пераможцамі конкурсу прафесійнага майстэрства педагагічных работнікаў «Настаўнік года Рэспублікі Беларусь» розных гадоў. Пра маладзёжныя праекты, насычанае культурнае і спартыўнае жыццё ўніверсітэта гасцям раскажуць самі студэнты. Ва ўдзельнікаў будзе магчымасць азнаёміцца з мультысэрвісным інфармацыйным адукацыйным асяроддзем, сучаснымі інтэрактыўнымі класамі, рэпазіторыем, электроннай бібліятэкай, залай рэдкай кнігі, планетарыем і спартыўным комплексам універсітэта.

nіkаlаеvа@zvіаzdа.bу

Фота Надзеі БУЖАН

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».