Вы тут

Заразіцца грыбковай інфекцыяй можна ў лазні, саўне ці басейне


Заразіцца грыбковай інфекцыяй можна, напрыклад, у лазні, саўне ці басейне (грыбкам падабаецца высокая вільготнасць). У групе рызыкі — хворыя на цукровы дыябет, людзі з аслабленай імуннай сістэмай.


Як зразумець, што пазногці на руках ці нагах атакавалі грыбкі? Па знешнім выглядзе: пазногаць патаўшчаецца, цьмянее, жаўцее, становіцца ломкім і крохкім. Калі інфекцыя напаткала пазногці ступняў, то гэта стане не проста касметычнай праблемай — цяжка будзе падабраць абутак, падчас хады ўзнікне боль, дыскамфорт. Лячэннем захворвання (яно называецца аніхамікозам) займаюцца ўрачы-дэрматолагі і міколагі. Папярэдні дыягназ ставіцца на падставе агляду і дыягностыкі — мікраскапічнага даследавання саскрэбу з пазногця, у некаторых выпадках патрабуецца бактэрыялагічны пасеў на спажыўнае асяроддзе.

— Інфекцыя развіваецца вельмі хутка і заражае іншыя пазногці, — кажа ўрач-дэрматавенеролаг Мінскага гарадскога клінічнага скурна-венералагічнага дыспансера Людміла УВАРАВА. — Чым раней пачаць лячэнне, тым лепшым будзе эфект, менш працяглым сам працэс. Для лячэння прымяняюцца як растворы, мазі, крэмы, лакі з супрацьгрыбковымі лекамі (іх наносяць на пазногцевую пласціну), так і супрацьгрыбковыя таблеткі, капсулы ўнутр. Толькі мазі-крэмы прымяняюць на самым пачатку пашкоджання, або калі пацыент не можа прымаць прэпарат унутр. Арсенал такіх сродкаў у аптэцы багаты, і калі вы набудзеце іх самастойна, нічога страшнага не здарыцца. Аднак пайсці да ўрача ўсё ж такі трэба. Таму што адны толькі крэмы могуць не дапамагчы — яны не здольны пранікаць глыбока ў тканку пазногця. Самае лепшае — уздзейнічаць і звонку, і знутры...

Таблеткі і капсулы — прэпараты сур'ёзныя, маюць пабочныя эфекты, таму прызначыць іх павінен урач. Звычайна лячэнне пазногцяў рук працягваецца 2 месяцы, ступняў — 3 месяцы.

Адмерлыя ўчасткі пазногця неабходна выдаляць. Праводзіцца гэта з дапамогай спецыяльных размякчальных мазяў і пластыраў. Другі варыянт — апаратная чыстка, паслойнае зняцце пазногцевай пласціны. Працэдура не балючая, не патрабуе падрыхтоўкі і асаблівага догляду пасля правядзення. Апаратная чыстка ў шмат разоў павышае эфектыўнасць лячэння — у стончаную пласціну лепш пранікаюць лекі.

Пры пашкоджанні пазногцяў ступняў вельмі важным будзе і дасканалая супрацьгрыбковая апрацоўка абутку. Надалей коратка падстрыгайце пазногці, насуха выцірайце ногі пасля купання, выкарыстоўвайце супрацьгрыбковыя лакі.

protas@zviazda.by

Загаловак у газеце: Знікні, грыбок!

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».