Вы тут

Роўмінг ад МТС — па новых тарыфах


Пра значнае зніжэнне з 1 красавіка кошту роўмінгу на тэрыторыі Еўразійскага эканамічнага саюза паведаміла кампанія МТС. Змяненні закрануць усе віды сувязі: уваходныя званкі, зыходныя выклікі ў Беларусь і ў іншыя дзяржавы, SMS-паведамленні, а таксама мабільны інтэрнэт. Па некаторых кірунках паслугі мабільнай сувязі патаннеюць на 84%.


Напрыклад, зыходныя званкі з Расіі, Арменіі і Кыргызстана ў Беларусь для абанентаў МТС, якія знаходзяцца ў сетках аператараў МТС Расія, АрменТэл і Sky Mobіle, патаннеюць на 20%. На столькі ж знізіцца кошт зыходных званкоў у іншыя краіны з Казахстана, Арменіі і Кыргызстана ў выпадку рэгістрацыі ў сетках Кар-Тэл, АрменТэл і Sky Mobіle. Для абанентаў МТС цана на зыходныя SMS з казахскай сеткі Кар-Тэл і кіргізскай Sky Mobіle будзе таксама зніжана на 20%. А за мабільны інтэрнэт кліенты беларускага аператара, якія знаходзяцца ў сетках Sky Mobіle (Кыргызстан) і АрменТэл (Арменія), будуць плаціць менш на 84% і 78% адпаведна.

У кампаніі МТС канстатуюць, што краіны ЕАЭС — самыя запатрабаваныя напрамкі сярод абанентаў МТС. На гэтыя чатыры дзяржавы ў роўмінгу прыпадае амаль 70% зыходных выклікаў, а таксама каля 50% усіх уваходных выклікаў і інтэрнэт-трафіка.

Таксама аператар МТС праінфармаваў аб увядзенні штохвіліннай тарыфікацыі галасавога трафіка з 1 красавіка 2016 года.

Пачынаючы з гэтай даты, на ўсіх тарыфных планах кампаніі галасавы трафік па Беларусі будзе тарыфікавацца штохвілінна: як выклікі ўнутры сеткі МТС (у тым ліку на «любімыя нумары» і ўнутры закрытай групы карыстальнікаў), так і званкі ў іншыя сеткі краіны. Змяненні таксама закрануць паслугі, якія прадугледжваюць пасекундную тарыфікацыю.

nіkalaeva@zvіazda.by

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.