Вы тут

У Мінску праходзіць выстава «Ахова здароўя Беларусі 2016»


22-25 сакавіка ў Мінску праходзіць выстава навейшых дасягненняў у галіне медыцыны «Ахова здароўя Беларусі 2016».


Беларускі медыцынскі форум уключае ў сябе міжнародныя спецыялізаваныя выставы «Ахова здароўя Беларусі», «ФармЭкспа» і «Стаматалогія Беларусі», у якіх традыцыйна бяруць удзел лідары медыцынскай і фармацэўтычнай прамысловасці, распрацоўшчыкі новых тэхналогій дыягностыкі і лячэння захворванняў. Сёлета сваю прадукцыю дэманструюць больш за 200 экспанентаў з 14 краін — гэта сусветныя лідары ў вытворчасці медтэхнікі, расходных матэрыялаў, стаматалагічнага абсталявання, фармацэўтычнай прадукцыі. А Ганаровым госцем стала Рэспубліка Індыя — аб'яднаная экспазіцыя больш як 30-ці індыйскіх кампаній прадстаўляе самы шырокі спектр прадукцыі і вырабаў.

У адкрыцці форуму ўдзельнічаў і міністр аховы здароўя Рэспублікі Беларусь Васіль Жарко, які, у прыватнасці, расказаў журналістам, што на лячэнне ў нашу краіну летась прыязджалі грамадзяне са 120 краін свету. Найбольшая колькасць — з постсавецкіх краін, а таксама Еўропы, ЗША і Ізраіля. Самымі запатрабаванымі ў замежнікаў аказаліся медпаслугі па кардыялогіі, афтальмалогіі, траўматалогіі, транспланталогіі, анкагематалогіі.

protas@zviazda.by

Загаловак у газеце: Ахова здароўя і медыцынская прадукцыя з Індыі

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.