Вы тут

Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі адсвяткуюць у Зернаградзе


У дзень яднання народаў Беларусі і Расіі ў Зернаградзе (Растоўская вобласць) распачне працу адмысловы фестываль, паведамляецца на сайце Федэральнай нацыянальна-культурнай аўтаноміі Беларусаў Расіі (www.belros.org). 


У ім прымуць ўдзел музычны калектыў народнай творчасці "Беларусачка" (Рэспубліка Беларусь) і ансамбль песні і танца "Вольны Дон" (Расія). У раённым доме культуры адбудзецца кірмаш, на якім можна будзе пазнаёміцца з творамі мастакоў і народных майстроў, пачаставацца блюдамі нацыянальнай кухні. 

Па словах старшыні нацыянальна-культурнай аўтаноміі «Беларусы Растоўскай вобласці» Уладзіміра Жываткевіча, на сённяшні дзень нацыянальна-культурная аўтаномія ў Растоўскай вобласці налічвае больш за 32 тысячы этнічных беларусаў. "У вобласці ёсць населеныя пункты, дзе жывуць па некалькі пакаленняў беларускіх сем'яў, — цытуе кіраўніка рэгіянальнага аб’яднання інтэрнэт-рэсурс. — Беларуская дыяспара ўдзельнічае у захаванні і развіцці беларускай мовы, традыцый, абрадаў, перадачы культурнай спадчыны ад пакалення да пакалення, нашым дзецям, унукам”. 

Ініцыятарамі абласнога свята выступаюць рэгіянальная нацыянальна-культурная аўтаномія «Беларусы Растоўскай вобласці», адміністрацыя Зернаградскага раёна Растоўскай вобласці пры падтрымцы ўрада рэгіёну, аддзялення Пасольства Рэспублікі Беларусь у Растове-на-Доне.

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.