Вы тут

Не дапусціць росту нагрузкі на тых, хто працуе


На старонках «Звязды» аб маючых адбыцца зменах у пенсійнай сістэме выказвалі думкі і эксперты ў галіне сацыяльнага забеспячэння, і простыя грамадзяне. Сёння мы друкуем вытрымкі з інтэрв'ю, якое намеснік прэм'ер-міністра Наталля КАЧАНАВА дала газеце «СБ. Беларусь сегодня».


***

«Павышэнне планкі пенсійнага ўзросту, перш за ўсё, дасць магчымасць не дапусціць далейшага росту нагрузкі на насельніцтва, якое працуе, збалансаваць даходную і расходную часткі Фонду сацыяльнай абароны. І, акрамя таго, застанецца большая колькасць людзей, якія будуць задзейнічаны ў эканоміцы. Гэта, несумненна, дасць станоўчы эфект — павелічэнне ВУП, рост эканомікі».

***

«На рынку працы, з аднаго боку, будуць заставацца тыя, хто дасягнуў пенсійнага ўзросту, з другога — прыходзіць моладзь, якая заканчвае ВНУ, ССНУ, ПТВ. Кіраўніком дзяржавы падпісаны Указ №78, у якім выразна пастаўлена задача па стварэнні штогод не менш як 50 тысяч новых працоўных месцаў».

***

«Пенсійныя сістэмы ў краінах ЕАЭС, як і эканомікі, розныя. А ў цэлым, усталёўваючы правілы прадастаўлення сацыяльных выплат, кожная краіна можа арыентавацца толькі на свае рэсурсы. Таму механічнае капіраванне заканадаўства іншай краіны без уліку ўласных магчымасцяў проста нерэальнае. З іншага боку, нельга казаць пра тое, што мы рухаемся не ў рэчышчы адзінай палітыкі. Расія сёння таксама актыўна абмяркоўвае перспектывы павышэння пенсійнага ўзросту і не выключана, што падобную рэформу будзе праводзіць паралельна з намі. Казахстан на падобнага роду перамены даўно пайшоў, у іх планка пенсійнага ўзросту паднятая да 58 гадоў у жанчын і да 63 — у мужчын, і сёння яны ўжо гатовыя пайсці на другі этап павышэння.

***

«Мы не выключаем развіццё назапашвальнага кампанента пенсійнай сістэмы, але пакуль выключна ў добраахвотным фармаце. Цікава тое, што ў шматлікіх развітых краінах — Аўстрыі, Бельгіі, Канадзе, Чэхіі, Вялікабрытаніі, ЗША, Францыі, Германіі, Італіі, Іспаніі і іншых — дзяржаўныя пенсійныя сістэмы не ўключалі і не ўключаюць абавязковага назапашвальнага ўзроўню... Таму фарміраванне пенсійных накапленняў, з майго пункту гледжання, і ў нас павінна ісці праз удзел у схемах добраахвотнага дадатковага страхавання на прадпрыемствах. Фарміруючы пенсійную сістэму, важна не дапусціць памылак. Для нас у гэтым пытанні важны аналіз вопыту іншых дзяржаў»

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».