Вы тут

Зразумець, як развіваецца свет


Супрацоўніцтва рэспубліканскага грамадскага аб'яднання «Белая Русь» і Нацыянальнай акадэміі навук даўно стала традыцыйным. На гэта звярнуў увагу старшыня Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Уладзімір Гусакоў падчас адкрыцця навукова-практычнага семінара «Беларусь у кантэксце глабальных грамадска-палітычных тэндэнцый», арганізаванага «Белай Руссю» і навукоўцамі.


— Удзельнікі такіх сустрэч спасцігаюць праблемы сацыяльнага развіцця, выпрацоўваюць дзейсныя прапановы і рэалізуюць свайго роду заказ на распрацоўку актуальных падыходаў, методык і тэхналогій, — заявіў ён. — Дзякуючы гэтаму, дасягаецца больш высокая якасць навукова-даследчай працы, узмацняецца яе прыкладное значэнне. Сярод навукоўцаў і спецыялістаў нямала тых, хто бачыць і аналізуе праблемы сучаснага беларускага грамадства сістэмна, хто асэнсоўвае іх у агульнасусветным кантэксце з улікам глабальных выклікаў і пагроз.

— Трэба зразумець, як развіваецца свет, — упэўнены Аляксандр РАДЗЬКОЎ, старшыня РГА «Белая Русь». — Якой можа быць унутраная і знешняя небяспека, нават пагроза? Як нам будаваць грамадства? Як развіваць яго структуру? Як улічыць усе небяспекі і не нарабіць памылак? Гэтыя пытанні трывожаць і гуманітарнае аддзяленне Акадэміі навук, і ВНУ, і лідараў грамадскіх аб'яднанняў, і кіраўніка дзяржавы.

— Толькі праз навукова-тэарэтычнае асэнсаванне, паглыбленне ў філасофскія праблемы развіцця грамадства мы можам паспяхова рухацца наперад, — лічыць Аляксандр КАВАЛЕНЯ, акадэмік-сакратар Аддзялення гуманітарных навук і мастацтваў Нацыянальнай акадэміі навук.

yushkevich@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.