Вы тут

Аляксандр Лукашэнка мае намер сёлета наведаць з візітам Эквадор


Пра гэта Прэзідэнт Беларусі заявіў на сустрэчы са старшынёй Нацыянальнай асамблеі Рэспублікі Эквадор Габрыэлай Рывадэнейрай Бурбана.


«Мне вельмі прыемна, што прадстаўніца такой геаграфічна далёкай, але вельмі блізкай па духу краіны сёння знаходзіцца ў Беларусі», — адзначыў кіраўнік дзяржавы. Прэзідэнт Беларусі звярнуў увагу, што беларускі бок рыхтуецца да візіту на самым высокім узроўні ў Эквадор. У прыватнасці, прапрацоўваюцца многія пытанні, перш за ўсё гандлёва-эканамічнага плана. «Мы павінны рэалізаваць нашы дамоўленасці, дасягнутыя падчас перамоў на вышэйшым узроўні з Прэзідэнтам Эквадора Рафаэлем Карэа. І думаю, мы вельмі хутка зможам падрыхтаваць праграму візіту», — адзначыў ён.

Аляксандр Лукашэнка лічыць важным, што паміж Беларуссю і Эквадорам наладжваюцца вельмі цесныя міжпарламенцкія сувязі, паведамляе прэс-служба кіраўніка дзяржавы. Прэзідэнт упэўнены, што гэтыя кантакты стануць асновай для развіцця ўсяго спектра беларуска-эквадорскага супрацоўніцтва: у палітыцы, гандлі, інвеставанні, прасоўванні сумесных праектаў, аб якіх бакі раней дамаўляліся.

Пры гэтым кіраўнік дзяржавы выказаў думку, што дабрабыт беларускага і эквадорскага народаў будзе залежаць і ад таго, наколькі абедзве краіны змогуць умацаваць гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва, якое з'яўляецца падмуркам двухбаковых сувязяў. «Таму так старанна падчас падрыхтоўкі візіту на вышэйшым узроўні ў Эквадор ідзе прапрацоўка гандлёва-эканамічных пытанняў. Думаю, падчас вашых сустрэч у Мінску можна будзе грунтоўна пагаварыць пра гэтыя пытанні», — выказаў упэўненасць кіраўнік дзяржавы.

Кіраўнік эквадорскага парламента перадала Аляксандру Лукашэнку самыя цёплыя пажаданні ад Прэзідэнта Эквадора Рафаэля Карэа, які чакае візіту беларускага лідара. На перамовах Аляксандра Лукашэнкі з Габрыэлай Рывадэнейрай Бурбана быў абмеркаваны шырокі спектр беларуска-эквадорскага ўзаемадзеяння.

Загаловак у газеце: Адлегласць дружбе не перашкода

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?