Вы тут

Паралімпійскаму камітэту Рэспублікі Беларусь - 20 гадоў


Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь, прэзідэнт Нацыянальнага алімпійскага камітэта Аляксандр Лукашэнка павіншаваў паралімпійцаў з 20-годдзем стварэння Паралімпійскага камітэта Рэспублікі Беларусь.


«Ідэалы і каштоўнасці паралімпійскага спорту аб'ядноўваюць людзей мужных, мэтанакіраваных, якія паверылі ў сябе і змаглі пераадолець сваю хваробу. Асабістым прыкладам яны паказваюць, наколькі бязмежныя рэзервы чалавека і як упартасць і сіла волі робяць цуды», — гаворыцца ў віншаванні.

Віншаванне кіраўніка дзяржавы перадаў юбілярам першы віцэ-прэзідэнт Нацыянальнага алімпійскага камітэта Максім Рыжанкоў. Ён уручыў кіраўніку Паралімпійскага камітэта Ганаровы знак НАК.

Намеснік прэм'ер-міністра Наталля Качанава ўручыла Паралімпійскаму камітэту Ганаровую грамату Савета Міністраў. Яна адзначыла, што не толькі ўзнагароды з'яўляюцца меркай поспеху спартсменаў з абмежаванымі магчымасцямі. Сам удзел у Паралімпіядах, чэмпіянатах свету і Еўропы — гэта ўжо вялікая перамога людзей, якія пераадолелі жыццёвыя нягоды і абставіны, яны вартыя ўсялякіх пахвал, з іх можна і трэба браць прыклад.

Загаловак у газеце: Справа мужных людзей

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пакаленне Z рэальнага лесу баіцца?

Пакаленне Z рэальнага лесу баіцца?

Кожны грыб у рукі бяруць, ды не ўсякі ў кузаў кладуць.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

ЦЯЛЕЦ. Усё ідзе паспяхова, калі не лічыць адной зусім нязначнай, але вельмі непрыемнай штукі, і імя ёй — лянота. Калі пераадолееце яе, то ўсё ў вашым прафесійным жыцці будзе выдатна.

Палітыка

Аляксандр Лукашэнка: У нас адна дзяржава, адзін закон і агульная гістарычная памяць на ўсіх

Аляксандр Лукашэнка: У нас адна дзяржава, адзін закон і агульная гістарычная памяць на ўсіх

Спецыяльна дзеля свята кіраўнік дзяржавы раней вярнуўся з Душанбэ, дзе прымаў удзел у саміце АДКБ — ШАС.