Вы тут

«Вашынгтон» зараз ідзе па 30, а «курс» айчыннай радыскі ўдвая большы


Апельсіны, мандарыны, яблыкі, грушы ды іншая садавіна зараз на Камароўцы ў фаворы. Прычым цікава, што айчыннай і заморскай прыкладна пароўну. Але, што кінулася ў вочы, — бананаў стала значна менш, сярэдняя цана на іх — 27 тысяч рублёў за кілаграм. Затое іх малодшыя «браты», эквадорскія «бэбі-бананы», каштуюць прыстойна — 120 тысяч рублёў за кілаграм.


Фота: БЕЛТА

Сярод апельсінаў, набыць якія няцяжка за 21 тысячу рублёў, значна вылучаюцца невялікія плады колеру цэглы. Падобныя па памерах да мандарынаў мараканскія апельсіны «вашынгтон» аддаюць прыемнай кіслінкай. За кілаграм просяць ад 30 да 35 тысяч. Спакусіўшыся на навінку, не пашкадавала — пакаштаваць іх варта. Мандарыны ў асартыменце ад 16 да 21 тысячы рублёў за кілаграм. Лімоны па 25 тысяч рублёў за кілаграм яшчэ трэба пастарацца адшукаць (найбольш часта траплялася на вочы лічба «40»). Апошняя хурма сіратліва чакае свайго пакупніка, але час «какі» ўжо мінуў: калі ўзімку яе аддавалі па 25 тысяч рублёў, то цяпер просяць ад 43 да 48 тысяч. Ківі, гранат, памэла, грэйпфрут у сярэднім ідуць па 30 тысяч рублёў за кілаграм.

Яблыкі гатункаў «каштэль» і «ліголь» стануць вашымі ўсяго за 20 тысяч рублёў за кілаграм, на дзве тысячы танней аддаюць «антонаўкі». На наступным прылаўку прапануюць паўлітры грэчаскіх клубніц за 60 тысяч рублёў, што эквівалентна кілаграму буйнаплодных прыгожых журавін альбо двум кілаграмам сакавітай грушы гатунку «бэра».

Пераходзім да радоў з гароднінай. Буйную яркую радыску для вясенніх салатаў у асноўным прапануюць па 65 тысяч за кілаграм. Раннюю капусту з Украіны аддаюць па 28 тысяч. Мясцовая капуста каштуе 8-9 тысяч рублёў, брокалі — 70 тысяч за кілаграм. Прыгожыя беларускія памідоры ў сярэднім можна знайсці па 22 тысячы за кілаграм і танней, а цэны на невялічкія чэры значна вагаюцца — ад 35 да 50 тысяч рублёў за кілаграм. Зрэшты, агуркі выходзяць даражэйшымі за памідоры — па 30-35 тысяч рублёў. Кабачкі так і просяцца на патэльню. Кілаграм такога шчасця аблегчыць ваш кашалёк у сярэднім на 35-37 тысяч рублёў. Цукіні ідзе па тым жа кошце, хоць можна адшукаць на 5 тысяч рублёў танней. Затое іспанскія баклажаны амаль у два разы перавышаюць гэтую цэнавую планку: за кілаграм прадаўцы жадаюць атрымаць 65 тысяч рублёў. Мядовыя гарбузы, з якіх атрымліваецца выдатны вітамінны суп-пюрэ, у наяўнасці па 25 тысяч рублёў за кілаграм.

Салодкая морква «карацелька» ідзе па 10 тысяч за кілаграм, ёсць і па 8 тысяч рублёў. Зяленіва — кроп, пятрушку, зялёную цыбулю набываюць па 7-8 тысяч за стограмовы пучок, а цыбулю рэпчатую — па 10 тысяч рублёў за кілаграм.

Прапаноўвалі мне і востры перац чылі. Вядома, цэлы кілаграм наўрад ці камусьці спатрэбіцца, але каштуе заморскі прадукт, як добрая паляндвіца, — 250 тысяч за кіло. На такую суму можна набыць 6, а то і больш кілаграмаў балгарскага перцу. Бульба «ўладар» ідзе па 6-8 тысяч рублёў за кілаграм.

Кілаграм свежай вёшанкі стане вашым за 50 тысяч рублёў, шампіньёны «каралеўскія» аддаюць па той жа цане, а шампіньёны звычайныя танней на 5-8 тысяч. Для параўнання — 50-грамовы пакецік сушаных грыбоў атрымліваецца на 15-20 тысяч рублёў даражэйшы.

radziuk@zviazda.by

Лічыльнік «Звязды» (Цэны за кілаграм, калі не пазначана іншае)

Сала несалёнае — 80 тыс.

Сала салёнае — 110-130 тыс.

Фарш (ялавічына-свініна) — 60 тыс.

Бараніна (кумпяк) — 140 тыс.

Малочная цяляціна (кумпяк) —
120-140 тыс.

Свініна (кумпяк) — 65-95 тыс.

Бройлернае кураня — 34 тыс.

Печань курыная — 31 тыс.

Грудка курыная — 45 тыс.

Вяндліна — 83 тыс.

Сальцісон хатні — 100 тыс.

Крывянка — 18 тыс.

Селядзец салёны — 60 тыс.

Яйка Д-В (дзясятак) — 20-23 тыс.

Грэчка (800 грамаў) — 16 тыс.

Рыс прапараны (800 грамаў) — 14 тыс.

Гарох (800 грамаў) — 9 тыс.

Алей сланечнікавы рафінаваны (1 л) —
21-25 тыс.

Грэцкі арэх ачышчаны — 180 тыс.

Арахіс бланшыраваны — 70 тыс.

Фінікі — 40-45 тыс.

Чарнасліў без косткі — 100 тыс.

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Актрыса НАДТ імя М. Горкага — пра шлях да сцэны і натхненне.

Грамадства

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

Тата і мама — два самыя важныя чалавекі ў жыцці кожнага дзіцяці.