Вы тут

Гао Ман: “Вітаю памкненні беларускіх перакладчыкаў...”


Гао Ман – знакавае імя ў фармаце беларуска-кітайскіх літаратурных сувязяў. Перакладчык прозы Святланы Алексіевіч на кітайскую мову (”Цынкавыя хлопчыкі” менавіта ў яго перакладзе пабачылі ў Кітаі свет асобнай кнігай не аднойчы), аўтар артыкулаў пра беларускую літаратуру, пра беларускага мастака Георгія Паплаўскага, перакладчык паэзіі Максіма Танка на кітайскую, ён і зараз, у свае амаль 90 гадоў, па-ранейшаму з цікавасцю ўглядаецца ў беларускі мастацкі свет, часта сустракаецца з прадстаўнікамі творчай інтэлігенцыі Беларусі.


У розныя гады ў Пекіне гасцямі Гао Мана былі беларускія паэты Анатоль Вярцінскі, Рыгор Барадулін (ён напісаў і верш, прысвечаны Гао Ману), Навум Гальпяровіч, журналісты Алесь Карлюкевіч, Вольга Гальпяровіч, Інэса Плескачэўская, мовазнаўца Марына Каліцкая, літаратуразнаўца Вераніка Карлюкевіч. Вось і ў сёлетнім сакавіку, 22-га, Вераніка наведала Гао Мана.

 -- З гэтым чалавекам, які заўсёды і ўсіх сустракае шчырай, прывабнай усмешкай, -- расказвае Вераніка Карлюкевіч, -- хочацца гутарыць да бясконцасці. За плячыма Гао Мана – літаратурная, мастацкая гісторыя Кітая. Здаецца, за плячыма Гао Мана – сама вечнасць. Кожны раз ён адорвае сваіх гасцей уласнымі кнігамі, альбомамі. Любіць фатаграфавацца з гасцямі. Уражвае кнігазбор сапраўднага сябра Беларусі і ўвогуле сябра літаратур краін Садружнасці Незалежных Дзяржаў. Гао Ман быў знаёмы з Чынгізам Айтматавым, Андрэем Вазнясенскім, Бэлай Ахмадулінай, Давідам Кугульцінавым, Барысам Васільевым, Яўгеніем Яўтушэнкам, перапісваўся са Святланай Алексіевіч, Максімам Танкам... Згадкі яго пра гэтых яркіх асоб у літаратуры дарагога каштуюць. Між іншым, Гао Ман – аўтар партрэтаў Якуба Коласа, Янкі Купалы, Васіля Быкава, Святланы Алексіевіч, Навума Гальпяровіча і іншых беларускіх мастакоў слова. Мне прыемна было чуць ад кітайскага перакладчыка і такія словы: “Рады, што ў Выдавецкім доме “Звязда” прадаўжаецца работа па пераўвасабленню кітайскага прыгожага пісьменства на беларускую мову. Вітаю памкненні беларускіх перакладчыкаў па стварэнню серыі кніг паэтаў Кітая “Светлыя знакі”. Увогуле ўражвае жаданне як найшырэй знаёміць з кітайскім мастацкім слвоам у Беларусі на беларускай і рускай мовах...”.

Сяргей Шычко

Выбар рэдакцыі

Экалогія

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Антарктыка, далёкая і блізкая.

Грамадства

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Існуюць строгія патрабаванні да месцаў для купання.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.