Вы тут

Новы духоўны цэнтр мусiць з'явiцца ў Мiнску


Учора адбыўся малебен на месцы будучых духоўна-адмiнiстрацыйнага комплексу Беларускай Праваслаўнай Царквы i храма ў гонар Уваскрасення славутага, на ўзвядзенне якога даў згоду Прэзiдэнт Аляксандр Лукашэнка. Гэта побач з сённяшнiм памяшканнем епархii, недалёка ад вулiцы Нямiга. Набажэнства справiў Мiтрапалiт Мiнскi i Заслаўскi Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусi. «Гэта будзе цэнтр нашай Царквы», — так ахарактарызаваў уладыка пачатак будаўнiцтва.


Пакуль на гэтым месцы расчышчаная пустка. Па словах мiтрапалiта, чакаць хуткага пачатка будаўнiцтва не варта. Сёння ёсць толькi папярэднi праект будучага цэнтра, а канчатковы яшчэ дапрацоўваецца.

— Раней тут стаяў храм у гонар Уваскрасення славутага. Але ён быў разабраны з-за лядашчасцi яшчэ да рэвалюцыi, у XIX стагоддзi, — расказвае iерарх. — Цяпер мы спадзяёмся збудаваць храм з такой жа назвай. Тут мы плануем размясцiць вялiкую залу для прыёму гасцей, для правядзення нашых агульных епархiяльных сходаў. Да гэтага моманту не маем такiх памяшканняў, таму даводзiцца iх арандаваць. У будучым цэнтры будзе зала для пасяджэння беларускага сiнода, кабiнеты сiнадальных устаноў БПЦ, таму што сёння яны раскiданыя па прыходах i iм, на жаль, у сённяшнiм будынку епархii не хапае месца.

Па словах мiтрапалiта Паўла, пакуль асноўнага спонсара ў будаўнiцтва няма i iм выступае сама Царква.

pustavit@zviazda.by

Загаловак у газеце: Новы духоўны цэнтр

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.