Вы тут

Праект «Подых струн» выйшаў за межы тэлеэфіру


Праект «Подых струн» на канале «Беларусь 3» выйшаў за межы тэлеэфіру. Сумесна з Палацам культуры г. Маладзечна Белтэлерадыёкампанія арганізавала аднайменны конкурс бардаўскай песні. 11—13 сакавіка ў культурнай сталіцы Беларусі-2016 прайшла серыя бардаўскіх канцэртаў. Галоўнай падзеяй фестывалю стаў гала-канцэрт з удзелам членаў журы, канкурсантаў і мясцовых калектываў.


На гала-канцэрце тэлефестывалю «Подых струн» і былі вызначаны пераможцы конкурсу бардаўскай песні ў наступных намінацыях: Гран-пры — «Клуб Арганізаваных Бардаў» г. Гродна; «Лепшы выканаўца» — Таццяна Шубзда; «Лепшы аўтар тэксту» — Кацярына Ваданосава (за твор «Русалка»); «Лепшы аўтар музыкі» — Ігар Падчыненкаў (напісана на словы Алены Касьян «Пока парит твой голос надо мной...»). Як вядома, праект «Подых струн» выходзіць на канале «Беларусь 3» кожную нядзелю ў ранішнім эфіры вось ужо другі год. Вядучы праграмы — вядомы акцёр і выканаўца аўтарскай песні Анатоль Длускі запрашае гледачоў на сустрэчу з беларускімі бардамі. Адметнасць «Подыху струн» у тым, што перадача выходзіць у фармаце «жывы гук». Барды выконваюць вядомыя і ўласныя кампазіцыі, адказваюць на пытанні вядучага і тэлегледачоў.

На сайце «Беларусь 3» праходзіць галасаванне за лепшую кампазіцыю па выніках кожнай праграмы. Дзякуючы галасам прыхільнікаў праекта і былі адабраны лепшыя песні для конкурснай праграмы фестывалю «Подых струн».

— Першапачаткова было больш за пяцьдзясят канкурсантаў, з якіх журы, з улікам галасавання на старонцы праекта «Подых струн», выбрала 15 фіналістаў — выканаўцаў самых папулярных кампазіцый. Аднак асноўным крытэрыем для адбору канкурсантаў у фінал стала выкананне песні менавіта пад акустычную гітару, што вылучае жанр бардаўскай песні сярод астатніх, — расказала прадзюсар «Беларусь 3» Алена Манькоўская.

У склад журы першага рэспубліканскага фестывалю бардаўскай песні ўвайшлі аўтары-выканаўцы Юрый Несцярэнка і Наталля Паўлюшчык, лаўрэаты айчынных і міжнародных фестываляў Аляксандр Баль і Вольга Залеская і вядучы праекта «Подых струн» Анатоль Длускі. Старшыня — кампазітар, дацэнт кафедры мастацтва эстрады Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў, заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь Алег Елісеенкаў.

Тэлевізійную версію гала-канцэрта першага рэспубліканскага тэлефестывалю аўтарскай песні «Подых струн» можна будзе ўбачыць у эфіры канала 10 красавіка.

Загаловак у газеце: І дыхаюць струны!..

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».