Учора ў Мінску прайшлі беларуска-ўкраінскія кансультацыі па Пагадненні паміж урадам нашай краіны і Кабінетам Міністраў Украіны аб бязвізавых паездках грамадзян ад 12 чэрвеня 2009 года. Як паведаміў на чарговым брыфінгу Дзмітрый МІРОНЧЫК, начальнік упраўлення інфармацыі — прэс-сакратар МЗС, на парадку дня — прымяненне гэтага Пагаднення і яго карэкціроўкі ў тым, што тычыцца пераліку сапраўдных дакументаў для ўезду-выезду, праезду транзітам і знаходжання на тэрыторыі нашай дзяржавы грамадзян Украіны.
— Неабходнасць такой карэкціроўкі абумоўлена ўніфікацыяй патрабаванняў, што прад'яўляюцца да праязных дакументаў у адпаведнасці з нормамі ІКАО (Міжнароднай арганізацыі грамадзянскай авіяцыі. — Рэд.) і ўдасканаленнем парадку перасячэння Дзяржаўнай мяжы Рэспублікі Беларусь, — звярнуў увагу прадстаўнік МЗС.
Па словах Дзмітрыя Мірончыка, практыка прымянення згаданага Пагаднення сведчыць, што большасць грамадзян Украіны выкарыстоўваюць для перасячэння беларуска-ўкраінскай мяжы ўнутраны пашпарт грамадзяніна Украіны. У той жа час звесткі пашпарта не адпавядаюць патрабаванням міжнародных стандартаў, а таксама маюць слабыя ступені абароны ад падробак.
— З-за адсутнасці ва ўнутраным пашпарце грамадзяніна Украіны машынасчытваемай зоны, унясенне звестак аб яго ўладальніку ажыццяўляецца пагранічнымі службамі Рэспублікі Беларусь выключна ў ручным рэжыме, што негатыўна ўплывае на прапускную здольнасць дзеючых на беларуска-ўкраінскай мяжы пунктаў пропуску, якасць абслугоўвання насельніцтва, прыводзіць да затрымак афармлення транспартных сродкаў, — зазначыў прэс-сакратар МЗС.
У той жа час увядзенне Украінай замест такіх пашпартоў пластыкавых ІD-картак не прадугледжвалася бакамі пры падпісанні Пагаднення ў 2009 годзе. У сувязі з гэтым уведзены ўкраінскімі ўладамі з пачатку гэтага года ўнутраны пашпарт не разглядаецца ў нашай краіне як дакумент, сапраўдны для перасячэння мяжы.
Адказваючы на пытанне карэспандэнта «Звязды», якое выйсце бачыць міністэрства з гэтай сітуацыі, Дзмітрый Мірончык паведаміў:
— Натуральна, мы не будзем прапаноўваць нашым украінскім калегам вярнуцца да пашпартоў старога ўзору — таксама з той нагоды, што тыя пашпарты не адпавядаюць нормам ІКАО, як я ўжо казаў. У іх няма машынасчытваемай зоны, а гэта — «мінулае стагоддзе». Я спадзяюся, што бакі знойдуць выйсце. Тым больш што пагадненне аб бязвізавых паездках грамадзян дзвюх краін прадугледжвае шэраг магчымасцяў для наведвання беларусамі Украіны і ўкраінцамі Беларусі на падставе рознага кшталту дакументаў. Унутраныя пашпарты — гэта толькі адзін з тыпаў дакументаў, на базе якіх можна перасякаць мяжу. Таксама гэта можна рабіць на базе пашпартоў, якія прызначаны для паездак за мяжу. Гэтыя пашпарты ва Украіне таксама існуюць.
Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.
Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны.
Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.