Вы тут

Хто за год стаў атрымліваць больш?


Намінальна налічаная сярэднямесячная заработная плата беларусаў цяпер складае 6,6 мільёна рублёў. У прамысловасці яна раўняецца сямі мільёнам, у будаўніцтве — 6,8 мільёна, у сельскай, лясной і рыбнай гаспадарцы — 4,4 мільёна.


Па 6,3 мільёна маюць прадаўцы, па 11,3 — фінансісты і страхоўшчыкі. Тыя, хто працуе ў сферы творчасці, спорту і забаў, атрымліваюць 5,3 мільёна, у турызме — 4,9. У сферы аховы здароўя і сацыяльных паслуг сярэдні даход складае 5,4 мільёна, у адукацыі — амаль пяць мільёнаў.

Калі казаць пра рэальныя заробкі, то ў большасці галін яны меншыя за мінулагоднія. Выключэнне — транспартная, выдавецкая, паштовая і кур'ерская дзейнасці. На некалькі працэнтаў павысіўся таксама даход спецыялістаў, занятых вытворчасцю вылічальнай, электроннай і аптычнай апаратуры, і навукоўцаў.

Як адзначаюць у Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны, сёння асноўная задача наймальніка — распрацаваць механізм матэрыяльнага стымулявання, каб скіраваць работнікаў на дасягненне высокіх вынікаў. Бо без росту прадукцыйнасці працы заробкі не падымуцца.

— Заканадаўства прадастаўляе права камерцыйным арганізацыям самастойна (на падставе лакальных нарматыўных прававых актаў) выбіраць любыя сістэмы аплаты працы, вызначаць складнікі заробку і іх памеры з улікам іх фінансавых магчымасцяў, спецыфікі і асаблівасцяў эканамічнай дзейнасці, — падкрэсліваюць у ведамстве.

За год колькасць наймальнікаў, якія прымяняюць гібкія сістэмы аплаты працы вырасла з 8,5 да 10 тысяч (сем працэнтаў ад усіх камерцыйных арганізацый у краіне). Каб заахвоціць да гэтага падыходу іншыя прадпрыемствы, міністэрства рэгулярна праводзіць семінары, «круглыя сталы» і інфалініі.

lubneuskaya@zvіazda.by

Загаловак у газеце: У плюсе выдаўцы і кур'еры

Выбар рэдакцыі

Экалогія

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Антарктыка, далёкая і блізкая.

Грамадства

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Існуюць строгія патрабаванні да месцаў для купання.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.