Вы тут

Збіраем айчынную спадчыну разам


У красавіку Выдавецкі дом «Звязда» запускае новы інтэрнэт-праект «Спадчына Беларусі» (ён запрацуе па адрасе nasledіe.by). Гэта электронная карта, на якой сабраны аб'екты культурна-гістарычнай каштоўнасці краіны. Ажыццёўлены праект пры дапамозе ЮНЕСКА.


Госць партала займее магчымасць даведацца пра важныя падзеі ў гісторыі Беларусі, выдатных людзей нашай краіны, сучаснае культурнае і навуковае жыццё, пабачыць найпрыгажэйшыя прыродныя аб'екты, пазнаёміцца бліжэй з аўтэнтычнымі абрадамі і рамёствамі.

Матэрыялы «Спадчыны Беларусі» будуць публікавацца на трох мовах: беларускай, рускай і англійскай.

На старонцы кожнага аб'екта з дапамогай інтэрактыўнай яндэкс-карты можна будзе даведацца пра яго месцазнаходжанне. Таксама там будуць змешчаны тэматычныя публікацыі газеты «Звязда» і цікавыя фотарэпартажы.

Запрашаем да супрацоўніцтва ўсіх неабыякавых да беларускай спадчыны людзей. Дасылайце звесткі пра цікавыя аб'екты і іх фотаздымкі на паштовую скрынку праекта — nasledіe@zvіazda.by.

schklennik@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?