Вы тут

Палажэнне аб конкурсе "Пякучы аловак"


Палажэнне аб парадку правядзення конкурса коміксаў па матывах баек Кандрата Крапівы «Пякучы аловак», прысвечанага 120-годдзю з дня нараджэння байкапісца

АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ

 

Конкурс коміксаў па матывах баек Кандрата Крапівы «Пякучы аловак» (далей — Конкурс) арыентаваны на пошук, раскрыццё і падтрымку таленавітых мастакоў, здольных да стварэння коміксаў.

 

МЭТЫ І ЗАДАЧЫ КОНКУРСА

 

Мэта Конкурса — папаўненне калектыву пазаштатных мастакоў часопіса «Вожык», прадстаўленне ім магчымасці публікацыі, стварэнне ўмоў для іх стасункаў дзеля творчага ўзаемадзеяння.

 

Задачы Конкурса:

  • знаёмства чытачоў з коміксамі новых аўтараў;
  • стымуляванне прафесійнага і мастацка-стылістычнага патэнцыялу мастакоў;
  • развіццё творчых кантактаў у вобласці мастацтва;
  • прыцягненне да гумарыстычнай і сатырычнай спадчыны К. Крапівы.

 

ЗАСНАВАЛЬНІКІ І АРГАНІЗАТАРЫ КОНКУРСА

 

Заснавальнікам Конкурса з’яўляецца Мінскае абласное аддзяленне Саюза пісьменнікаў Беларусі (Далей — Заснавальнік).

Арганізатары Конкурса — РВУ «Выдавецкі дом «Звязда», рэдакцыя часопіса «Вожык».

 

УМОВЫ ЎДЗЕЛУ І ПАРАДАК ПРАВЯДЗЕННЯ КОНКУРСА

 

Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца аўтары з Беларусі

На Конкурс прымаюцца коміксы, выкананыя па матывах любой з баек Кандрата Крапівы. Аб’ём комікса — не менш за 3 кадры і не больш за 10 кадраў. Пажаданы фармат малюнка —А4.

Да ўдзелу ў конкурсе дапускаюцца коміксы, якія не былі раней апублікаваныя і не прымалі ўдзел у іншых конкурсах. Работы павінны быць завершанымі. Кожны ўдзельнік мае права накіраваць ад аднаго да трох коміксаў.

Удзел у Конкурсе з’яўляецца бясплатным.

Дасылаючы работу на Конкурс, аўтар дае згоду на бязвыплатнае размяшчэнне матэрыялаў у рэспубліканскіх і нацыянальных СМІ, а таксама на інтэрнэт-рэсурсах Заснавальніка і Арганізатараў Конкурса.

 

ПАРАДАК ПАДАЧЫ ЗАЯЎКІ НА УДЗЕЛ У КОНКУРСЕ

І ПАТРАБАВАННІ ДА АФАРМЛЕННЯ РАБОТ

 

Конкурс лічыцца аб’яўленым з моманту публікацыі інфармацыі аб яго правядзенні на інтэрнэт-рэсурсах Заснавальніка і Арганізатараў Конкурса.

Прыём работ для ўдзелу ў Конкурсе ажыццяўляецца на працягу 2016 года з 1 красавіка па 27 лістапада ўключна.

Матэрыялы прымаюцца ў папяровым і электронным выглядзе па наступных адрасах:

200005, г. Мінск, пр-т Незалежнасці, 39

E-mail: a-vojik@yandex.by

Да ліста прыкладаецца заяўка, дзе пазначаецца:

  1. Прозвішча, імя і імя па-бацьку ўдзельніка;
  2. Узрост (поўных год);
  3. Адрас/e-mail;
  4. Месца навучання/работы;
  5. Кантактны тэлефон;

*Арганізатары конкурса абавязаныя не распаўсюджваць персанальныя дадзеныя ўдзельнікаў.

 

Дасылаць коміксы на электронную пошту неабходна ў фармаце jpg, pdf ці png не менш чым 1000 px па меншым баку і не больш за 2000 px па большым з пашырэннем 300dpi. Перавага аддаецца коміксам, выкананым у колеры.

 

Расходы, звязаныя з падрыхтоўкай і прадстаўленнем матэрыялаў на Конкурс, аплачваюцца яго ўдзельнікамі самастойна.

Работы, атрыманыя пасля 27 лістапада, на Конкурс не прымаюцца.

Атрыманыя на Конкурс работы не вяртаюцца і аплаце не падлягаюць.

 

ПАРАДАК РАЗГЛЯДУ І КРЫТЭРЫІ АЦЭНКІ

КОНКУРСНЫХ КОМІКСАЎ

 

Пры ацэнцы коміксаў улічваецца арыгінальнасць ідэі і ўзровень мастацкага выканання.

Арганізатары маюць права адхіліць ад удзелу работы за невыкананне заданай тэмы коміксаў, за нізкую якасць выканання, відавочную перамалёўку з існуючых ужо коміксаў, плагіят ці невыкананне тэхнічных патрабаванняў конкурса.

 

КАМІСІЯ КОНКУРСА І АДКАЗНЫЯ ЗА ПРАВЯДЗЕННЕ

 

Камісія конкурса:

 

Старшыня камісіі: Аляксандр Пятровіч Каршакевіч — намеснік галоўнага рэдактара, мастацкі рэдактар часопіса «Вожык»;

Члены камісіі:

1)    Сяргей Анатольевіч Волкаў — мастак, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі;

2)    Мікола Сяргеевіч Гіргель — мастак газеты «Рэспубліка»;

3)    Алег Іванавіч Карповіч — аглядальнік і мастак газеты «СБ — Беларусь сегодня»;

4)    Ганна Аляксандраўна Кіслушчанка — в.а. галоўнага рэдактара часопіса «Вожык»;

5)   Вераніка Мандзік — рэдактар аддзела літаратуры часопіса «Вожык».

Камісія конкурса ацэньвае прадстаўленыя Работы ўдзельнікаў Конкурсу і вызначае пераможцаў.

Паседжанне камісіі адбудзецца 28.11.2016. Рашэнне камісіі прымаецца простай большасцю галасоў ад ліку яе членаў, прысутных на пасяджэнні. Пры роўнасці галасоў голас старшыні камісіі з'яўляецца вырашальным.

Вынікі галасавання заносяцца ў пратакол камісіі. Рашэнне камiсii аб вынiках конкурсу будзе размешчана на сайце zviazda.by 01.12.2016 і ў часопісе «Вожык» №12 (2016).

 

 

Адказныя за правядзенне конкурса:

 

Аляксандр Пятровіч Каршакевіч — намеснік галоўнага рэдактара, мастацкі рэдактар часопіса «Вожык» (+375296954199);

Ганна Аляксандраўна Кіслушчанка — в.а. галоўнага рэдактара часопіса «Вожык» (+375291056001).

 

 

ПАРАДАК ПАДВЯДЗЕННЯ ВЫНІКАЎ КОНКУРСА І ЎЗНАГАРОДЖАННЕ ПЕРАМОЖЦАЎ

 

Лепшыя коміксы будуць апублікаваны ў часопісе «Вожык», на сайце zviazda.by і ў іншых выданнях РВУ «Выдавецкі дом «Звязда». Спіс пераможцаў з’явіцца ў часопісе «Вожык» №12 (2016). Пераможцам Конкурса ўручаюцца дыпломы.

Уручэнне дыпломаў адбудзецца 05.12.2016 у канферэнц-зале РВУ «Выдавецкі дом «Звязда».

 

ЗАКЛЮЧНЫЯ ПАЛАЖЭННІ

 

Усе пытанні, не адлюстраваныя ў дадзеным палажэнні, вырашаюцца Заснавальнікам і Арганізатарамі Конкурса зыходзячы з сітуацыі

Каментары

А какой допустимый возраст участников? И принимаются ли работы, созданные в графических редакторах (комп. графика)?
Абмежаванняў па ўзросце удзельнікаў няма, камп'ютарная графіка вітаецца! Дзякуй за каментар і тэлефонны званок :)
Подскажите! Каждый кадр-A4, или все раскадровки вместе должны разместиться на А4 ?
Кацярына, пажадана, каб усе кадры змясціліся на А4, але вы можаце даслаць нам комікс і асобнымі кадрыкамі, а мы ўжо злучым іх самастойна :)

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».