Вы тут

Увага, конкурс!


РВУ «Выдавецкі дом «Звязда» і рэдакцыя часопіса «Вожык» пры падтрымцы Мінскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі запускае конкурс коміксаў па матывах баек Кандрата Крапівы «Пякучы аловак», прысвечаны 120-годдзю з дня нараджэння байкапісца.


Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца аўтары з Беларусі. На разгляд прымаюцца коміксы, выкананыя па матывах любой з баек Кандрата Крапівы. Аб’ём комікса — не менш за 3 кадры і не больш за 10 кадраў. Пажаданы фармат малюнка —А4. Да ўдзелу дапускаюцца коміксы, якія не былі раней апублікаваныя і не прымалі ўдзел у іншых конкурсах. Работы павінны быць завершанымі. Кожны ўдзельнік мае права накіраваць ад аднаго да трох коміксаў.

Прыём работ для ўдзелу ў конкурсе ажыццяўляецца на працягу 2016 года па 27 лістапада ўключна. Матэрыялы прымаюцца ў папяровым і электронным выглядзе па наступных адрасах:

200005, г. Мінск, пр-т Незалежнасці, 39

E-mail: a-vojik@yandex.by

Да ліста прыкладаецца заяўка, дзе пазначаецца:

  1. Прозвішча, імя і імя па-бацьку ўдзельніка;
  2. Узрост (поўных год);
  3. Адрас/e-mail;
  4. Месца навучання/работы;
  5. Кантактны тэлефон;

Дасылаць коміксы на электронную пошту неабходна ў фармаце jpg, pdf ці png не менш чым 1000 px па меншым баку і не больш за 2000 px па большым з пашырэннем 300dpi.

Пры ацэнцы коміксаў улічваецца арыгінальнасць ідэі і ўзровень мастацкага выканання. Перавага аддаецца коміксам, выкананым у колеры.

Арганізатары маюць права адхіліць ад удзелу работы за невыкананне заданай тэмы коміксаў, за нізкую якасць выканання, відавочную перамалёўку з існуючых ужо коміксаў, плагіят ці невыкананне тэхнічных патрабаванняў конкурса.

Спіс пераможцаў конкурсу будзе размешчаны на сайце zviazda.by 01.12.2016 і ў часопісе «Вожык» №12 (2016). Лепшыя коміксы будуць апублікаваныя на сайце zviazda.by, надрукаваныя ў часопісе «Вожык» і ў іншых выданнях РВУ «Выдавецкі дом «Звязда».

Запрашаем да ўдзелу!

P.S. Аўтараў лепшых коміксаў чакаюць дыпломы і прызы!

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.