Вы тут

Павысіліся БПМ, дзіцячыя дапамогі і сацыяльныя пенсіі


З 1 сакавіка павышаны бюджэт пражытковага мінімума ў сярэднім на душу насельніцтва на 3,1% — цяпер ён роўны 1 млн 640 тыс. рублёў. Гэта зроблена ў мэтах забеспячэння дадатковай абароны сацыяльна ўразлівых катэгорый грамадзян. Дзейнічаць такая велічыня будзе да 30 красавіка гэтага года.

Традыцыйна ў сувязі са змяненнем БПМ з сакавіка павялічацца мінімальныя працоўныя і сацыяльныя пенсіі; надбаўкі, павышэнні да пенсій і даплаты старым ва ўзросце 75 гадоў і вышэйшым; некаторыя віды дзяржаўных дапамог сем'ям, што выхоўваюць дзяцей, і іншыя выплаты, якія разлічваюцца з памеру БПМ. Пры гэтым БПМ для асноўных сацыяльна-дэмаграфічных груп насельніцтва застаецца па-ранейшаму ў памерах, устаноўленых з 1 лютага, і будзе дзейнічаць да 30 красавіка.

* * *

Пачынаючы з 1 сакавіка, усе віды дзіцячых дапамог, якія разлічваюцца ў прывязцы да БПМ, таксама павялічыліся на 3,1%.

Так, аднаразовая дапамога пры нараджэнні першага дзіцяці ў сакавіку і красавіку складзе 16 400 тыс. рублёў (у лютым была роўная 15 913 тыс. рублёў), пры нараджэнні другога і наступных дзяцей — 22 960 тыс. рублёў (была 22 278 тыс. рублёў). Аднаразовая дапамога жанчынам, якія сталі на ўлік у дзяржаўных арганізацыях аховы здароўя да 12-тыднёвага тэрміну цяжарнасці, складзе 1 640 тыс. рублёў (было 1 591 тыс. рублёў).

Аднаразовая дапамога на дзяцей, якім больш за 3 гады, з асобных катэгорый сем'яў, што вызначаны заканадаўствам, на дзіця-інваліда цяпер будзе роўная 1148 тыс. рублёў (было 1114 тыс. рублёў), на іншых дзяцей у сям'і — 820 тыс. рублёў (было 796 тыс. рублёў).

Штомесячная дапамога па доглядзе дзіцяці-інваліда ва ўзросце да 18 гадоў з сакавіка роўная 1640 тыс. рублёў (было 1591 тыс. рублёў), штомесячная дапамога на дзіця ва ўзросце да 18 гадоў, інфіцыраванае ВІЧ, — 1 млн 148 тыс. рублёў (было 1114 тыс. рублёў).

Штомесячная дапамога сем'ям на дзяцей ва ўзросце ад 3 да 18 гадоў у перыяд выхавання дзіцяці да 3 гадоў цяпер складае 820 тыс. рублёў.

* * *

З сакавіка будзе павышаны і крытэрый патрэбнасці пры вызначэнні права на дзяржаўную адрасную сацыяльную дапамогу (ДАСД) грамадзян і сем'яў, якія апынуліся ў цяжкай жыццёвай сітуацыі. Будзе праведзены і пераразлік штомесячнай сацыяльнай дапамогі, якая прадастаўляецца ў межах ДАСД.

busko@zvіazda.by

Выбар рэдакцыі

Спорт

Віцэ-прэзідэнт НАК Дзмітрый Даўгалёнак: Спартсмены не хацелі страціць тую Алімпіяду

Віцэ-прэзідэнт НАК Дзмітрый Даўгалёнак: Спартсмены не хацелі страціць тую Алімпіяду

Пра сваё спартыўнае мінулае і цяперашняе наш герой расказаў «Звяздзе».

Культура

Эпоха Купалы: далёкая і незабытая. Дзе пабачыць аўтографы паэта і вершы ў патроннай гільзе?

Эпоха Купалы: далёкая і незабытая. Дзе пабачыць аўтографы паэта і вершы ў патроннай гільзе?

Наша размова ішла пра ўспрыманне спадчыны Песняра і падыходы да яе захавання.