Вы тут

Гарачая пара для ратавальнікаў


Незвычайна цёплае надвор'е, якое прыйшло ў краіну, радаснае для простых людзей і адначасова гарачае ў літаральным сэнсе гэтага слова для ратавальнікаў і ахоўнікаў лесу. Распачынаецца масавае паломніцтва з гарадоў «на прыроду» і актыўнае прыбіранне тэрыторыі вакол участкаў. Часцяком гэта ўсё суправаджаецца развядзеннем вогнішча. А на правілы пажарнай бяспекі людзі зважаюць не заўсёды.


— Сухастой у лясах, палях, на тарфяных масівах служыць ідэальным асяроддзем для ўзгарання, якое да таго ж і распаўсюджваецца па ім вельмі хутка, — заўважае першы намеснік начальніка ўпраўлення нагляду і прафілактыкі Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Уладзімір Сувораў. — Сёлета ад выпальвання сухой расліннасці колькасць пажараў ужо пераваліла за 600. З аднаго боку, у параўнанні з мінулым годам гэтая лічба зменшылася ў 6 з лішнім разоў. Але супакойвацца рана — толькі за адны суткі мы зарэгістравалі больш за сотню такіх узгаранняў. Пік іх прыпадае на Гомельскую, Мінскую і Магілёўскую вобласці.

Зараз па краіне пракладваюцца мінералізаваныя палосы вакол населеных пунктаў, дарог і аб'ектаў, размешчаных паблізу тарфянікаў і лясоў. У апошніх робяцца дадаткова і спецыяльныя прасекі — для таго, каб не даць распаўсюджвацца верхавым пажарам. Ратавальнікі сумесна з прадстаўнікамі іншых ведамстваў ужо правялі амаль дзве тысячы рэйдаў. За парушэнні пры развядзенні агню на адкрытай прасторы рублём адказалі 240 чалавек.

Небяспека такіх пажараў на палях і ў населеных пунктах у тым, што яны могуць перакінуцца і ў лес.

— Нашы лясгасы становяцца закладнікамі такіх сітуацый, — сведчыць начальнік упраўлення лясной гаспадаркі Міністэрства лясной гаспадаркі Мікалай Юрэвіч. — Сёлета ўжо тройчы полымя з палёў пераходзіла ў лясы. Улічыўшы леташнюю вельмі гарачую сітуацыю, мы дзеля большай пажарнай бяспекі ў лясах закупілі 20 адзінак тэхнікі. Большая іх частка перакінута ў Брэсцкую і Гомельскую вобласці. Менавіта там летась лясы гарэлі часцей за ўсё, у тым ліку і з-за пераходу агню з тэрыторыі Украіны. Пажары ў экасістэмах узнікаюць, як правіла, з-за адначасовага спалучэння двух фактараў — людской неахайнасці і сухога надвор'я. І калі на першы яшчэ можна неяк паўплываць, то другі чалавеку пакуль што непадкантрольны.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек збяруцца, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.