Вы тут

У Аўстраліі адкрылі конкурс на вакансію абдымальніка дзіцяняці вомбата


На тасманскім востраве Фліндэрс (Аўстралія) адкрылі конкурс на вакансію абдымальніка асірацелага дзіцяняці вомбата.


Тэрмін меркаванага працаўладкавання складзе толькі тры дні, на працягу якіх паспяховы кандыдат павінен будзе жыць на востраве, забаўляць і лашчыць звярка па мянушцы Дэрэк. Прадстаўнік турыстычнай арганізацыі, якая адкрыла вакансію, расказаў, што дзіцяня знаходзілася ў сумцы маці, якую збіла машына. Калі яго знайшлі і даставілі да ветэрынараў, маленькі вомбат важыў толькі 700 грамаў. У апісанні вакансіі ўдакладняецца, што саіскальнік павінен пражываць у Аўстраліі і быць гатовым да пераезду на востраў на тэрмін працаўладкавання.

Загаловак у газеце: Абдымі вомбата

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.