Вы тут

Гараскоп на наступны тыдзень


АВЕН. Рамантычны настрой пачатку тыдня хутка вычарпаецца. У парыве пачуццяў можаце здзейсніць неабдуманыя ўчынкі, паабяцаць што-небудзь. У выніку абяцанае прыйдзецца неяк выконваць. Для таго каб падзеі канца тыдня змаглі парадаваць, неабходна будзе зразумець, што адбываецца вакол, а пасля гэтага, не ўмешваючыся, даць сітуацыі вырашыцца самой. Заціхарыцца і не высоўвацца — найлепшая пазіцыя.

ЦЯЛЕЦ. Увесь тыдзень вы будзеце проста на вышыні, таму паспрабуйце выкарыстоўваць кожны дзень па максімуме. Спрыяльны перыяд для паляпшэння свайго матэрыяльнага становішча. Справы пойдуць у гару, магчымыя грашовыя паступленні і іншыя ўдалыя сітуацыі, якія паспрыяюць паляпшэнню вашага дабрабыту. Выдатна ў гэтыя дні рабіць пакупкі, займацца добраўпарадкаваннем дома. Камфортная атмасфера на працы і ў іншых справах павысіць ваш настрой, што станоўча адаб'ецца на асабістым жыцці, адносінах з каханым чалавекам, роднымі, сябрамі. Асабліва адчувальна гэта будзе бліжэй да канца тыдня.

БЛІЗНЯТЫ. У пачатку тыдня давядзецца праходзіць рознага роду выпрабаванні: гэта могуць быць і экзамены, і праверка вашых ведаў ці спроба ў чымсьці выкрыць вас. У любым выпадку гэта вельмі важна, бо можа пацягнуць за сабой значныя негатыўныя наступствы, якія адаб'юцца на многіх сферах вашага жыцця, але перш за ўсё на фінансавай. Таму паспрабуйце ў пачатку тыдня не рабіць ніякіх неабдуманых і непрыстойных учынкаў. Канец тыдня прадвяшчае прыемна праведзены час у коле сям'і, калі вы не прынесяце туды праблем з працы.

РАК. Знаходзячыся на ростанях, не разважайце доўга, бо любы выбар для вас на працягу гэтага тыдня будзе спрыяльны. Вам могуць прапанаваць розныя варыянты (прычым гэта будзе тычыцца і працы, і адносін), і, магчыма, ад нечага давядзецца адмовіцца на карысць іншага. Чым даўжэй вы разважаеце, тым далей ад вас сыходзіць удалы шанц, і ў канчатковым выніку вы рызыкуеце застацца з носам. Цвярозасць мыслення на працягу тыдня будзе на вышыні, што дазволіць паспяхова прымаць рашэнні, заключаць здзелкі і аналізаваць падзеі, што адбываюцца.

ЛЕЎ. Матэрыяльны дабрабыт дазволіць вам расслабіцца і адцягнуцца ад паўсядзённых клопатаў, хоць актыўны настрой усё роўна захаваецца. Таму на працягу тыдня вас чакаюць поспех у справах, магчымасць прасунуцца наперад, давесці да розуму пачатыя справы і атрымаць адпаведнае ўзнагароджанне. Не варта хіба што толькі планаваць нешта на самы канец тыдня. Да гэтага часу лепш скончыць усе бягучыя справы, а выхадныя прысвяціць адпачынку. У гэтыя дні разумовыя працэсы будуць адбывацца значна больш павольна, што не дазволіць дзейнічаць гэтак жа паспяхова, як на працягу тыдня.

ДЗЕВА. На гэтым тыдні вы будзеце вельмі актыўнымі, а праца будзе літаральна кіпець у руках. Час добры для распачынання новых спраў, для пабудовы планаў і іх рэалізацыі. Нічога нельга адкладаць у далёкую скрыню і, калі вы вырашылі нешта рабіць, то трэба здзейсніць гэта цяпер. Калі вы доўгі час адкладвалі нейкія справы або рашэнні, то гэты тыдзень — найлепшы час для іх. Лёс спрыяе вам, і ўсё складваецца ўдала пры належнай упартасці. У другой палове тыдня магчымыя фінансавыя паступленні. А канец будзе багаты на новыя ідэі.

ШАЛІ. Тыдзень падыходзіць для таго, каб расставіць кропкі над «і» ў вашых узаемаадносінах з сябрамі і блізкімі.У пачатку тыдня магчымы непрыемны інцыдэнт, паклёп ці нейкі негатыўны ўчынак, накіраваны супраць вас. Але вы зможаце справіцца. У сярэдзіне тыдня атрымаеце магутны зарад энергіі, якая дазволіць вам вырашыць практычна любыя сітуацыі. Вызначыцца дакладны план дзеянняў, а інтуіцыя, якая абвастрыцца, дазволіць зразумець, хто на самой справе ваш сябар, а хто не. У канцы тыдня ці пачатку наступнага ў вас з'явяцца магчымасці праявіць актыўнасць.

СКАРПІЁН. Трэба будзе папрацаваць, але гэта прынясе адпаведны вынік. За сваё старанне і цярпенне вы атрымаеце ўзнагароду. Поспех ужо блізкі, але не забывайцеся і пра тое, што часам куды больш карысна скарыстацца дапамогай збоку. Нарэшце зможаце пераканацца ў тым, што вас сапраўды атачаюць верныя сябры, гатовыя дапамагчы. Пачатак тыдня будзе звязана з прыемнымі зносінамі з сябрамі, сумесным чаяваннем ці вечарынкай. Далей падзеі будуць цячы вельмі плаўна і не патрабаваць вашага ўмяшання. Таму вам лепш за ўсё прыняць пазіцыю адпачывальніка: усе вакол вырашаецца само сабой, а калі ўзнікнуць цяжкасці, то ні ў якім разе не варта іх вырашаць самастойна, заўсёды дапамогуць сябры.

СТРАЛЕЦ. Праявіце настойлівасць, інакш не зможаце адстаяць сваю пазіцыю і чагосьці дамагчыся. Трохі актыўнасці з вашага боку пойдзе толькі на карысць. У другой палове тыдня шэраг праблем і клопатаў адпадуць самі сабой. У гэты час магчымыя сур'ёзныя перамены, якія накіруюць ваша жыццё па крыху іншым шляху. На працоўнай ніве давядзецца надаць больш часу бягучым справам і даручэнням начальства. У асабістым жыцці наступае спакойны і прыемны перыяд. У блізкім чалавеку будзе радаваць літаральна ўсё.

КАЗЯРОГ. Удача павернецца да вас тварам на гэтым тыдні, што дазволіць вырашыць усе актуальныя пытанні. Праз церні да зорак. Увесь тыдзень вы будзеце знаходзіцца ў барацьбе з самім сабой, разрываючыся паміж жаданнем адпачыць і патрэбай рухацца наперад, развівацца і дасягаць пастаўленых перад сабой мэт. У жыцці наступае нейкі пераломны момант, калі вы вольныя яго змяніць так, як захочаце, з чымсьці расстацца і штосьці атрымаць узамен. Развітанне з мінулым не будзе балючым і хутчэй стане вашай патрэбай, чым воляй лёсу. Праявіце рашучасць і дзейнічайце ў згодзе з сабой. Поспех спадарожнічае і ў асабістых адносінах.

ВАДАЛЕЙ. У пачатку тыдня вы адчуеце прыліў сіл, з'явяцца новыя ідэі, магчымасці і жаданні, што падштурхне да актыўных дзеянняў. Гэта спрыяльны момант для любых пачынанняў, асабліва калі яны тычацца працы. У вас могуць прачнуцца лідарскія якасці, што паспрыяе поспеху. У адносінах нагадаюць пра сябе старыя пачуцці, але разам з імі і старыя крыўды, вельмі няпроста будзе ўтрымаць станоўчы вектар развіцця. Аддаючыся ўспамінам, паспрабуйце не моцна захапляцца гэтым працэсам і не паглыбляцца ў іх.

РЫБЫ. Звярніце ўвагу на сваё наваколле, на блізкіх вам людзей. Магчыма камусьці з іх спатрэбіцца дапамога. Не забывайце і пра тое, што вы таксама можаце разлічваць на падтрымку з іх боку. Гэта добры час для зносін, правядзення перамоў, наладжвання кантактаў. Калі гэта будуць дзелавыя сустрэчы, то яны прынясуць вам поспех, вы зможаце зрабіць добрае ўражанне на навакольных. Сустрэчы з сябрамі дазволяць адчуць душэўны спакой і камфорт, атрымаць адчуванне маральнай падтрымкі з іх боку.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».