З 13 красавіка на шэрагу рэспубліканскіх аўтадарог адмяняецца дзеянне сезонных абмежаванняў нагрузак на вось.
Адпаведную пастанову наконт гэтага прыняло Міністэрства транспарту і камунікацый. Яе дзеянне распаўсюджваецца на наступныя аўтамабільныя дарогі і іх участкі: на ўсе рэспубліканскія дарогі Брэсцкай і Гомельскай абласцей; на ўвесь працяг аўтадарог М3 Мінск — Віцебск і Р20 Віцебск — Полацк — граніца Латвійскай Рэспублікі (Грыгараўшчына); на ўчасткі аўтадарог Р3 Лагойск — Зембін — Глыбокае — граніца Латвійскай Рэспублікі (Урбаны): кіламетры 79,125 — 104,869 і Р4 Полацк — Глыбокае — граніца Літоўскай Рэспублікі (Катлоўка): кіламетры 201,742 — 223,160.
Пацікавіліся карэспандэнты «МС».
Пажылым людзям лепш хадзіць у ягады і грыбы з дарослымі дзецьмі.
Распавёў «Звяздзе» Се Сяаюн.
Кожную трэцюю нядзелю червеня адзначаецца Дзень медыцынскага работніка.