Вы тут

Дзіцячая чыгунка запрашае


30 красавіка Дзіцячая чыгунка імя Канстанціна Заслонава Мінскага аддзялення Беларускай чыгункі адкрые свой чарговы, 61-ы сезон.


Цягнік «Сталічны экспрэс» будзе курсіраваць у маі па суботах і нядзелях, а таксама ў святочныя дні з 11.00 да 16.40. Летам ён будзе перавозіць сваіх пасажыраў па серадах, чацвяргах і пятніцах з 11.00 да 14.00, па суботах і нядзелях — з 11.00 да 16.40. У верасні праехацца ў «Сталічным экспрэсе» можна будзе па суботах і нядзелях з 11.00 да 16.40, паведамілі ў прэс-цэнтры Беларускай чыгункі. Цягам летняга перыяду па выхадных і святах пасажыраў цягніка на станцыі Заслонава будуць сустракаць казачныя персанажы, дзятву чакаюць розныя гульні, конкурсы і віктарыны. Апроч таго, кожную нядзелю пасажыры змогуць убачыць канцэрт калектываў аматарскай мастацкай творчасці культурна-спартыўнага цэнтра Мінскага аддзялення магістралі. Да Дня Перамогі і Дня Незалежнасці будзе падрыхтавана асобная святочная праграма.

rs@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.