Вы тут

Якая роля сацыялогіі ў жыцці сучаснага грамадства?


“Круглы стол” на гэтую тэму прайшоў у канферэнц-зале газеты “Звязда”.


Спецыялісты сабраліся, каб абмеркаваць, як звычайны чалавек можа высветліць, наколькі аб'ектыўныя сацыялагічныя, статыстычныя дадзеныя яму пранануюцца, якімі ўвогуле павінны быць сацыялагічныя даследаванні, як сацыялогія ўплывае на прыняцце рашэнняў і чаму сучаснае грамадства з’яўляецца “непісьменным” у тым, што тычыцца гэтай навукі.

– Для сацыялагічнай навукі ў першую чаргу важная праца па экспертызе таго, што адбываецца, – адзначыў напачатку “круглага стала” Аляксандр Данілаў, загадчык кафедры сацыялогіі факультэта філасофіі і сацыяльных навук Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук. – Па-другое, я б адзначыў прагнозныя якасці сацыялагічных даследаванняў.

Валерый Барадзеня, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу, лічыць: у тым, што тычыцца абнародаваных апытанак, анкетаванняў сам чалавек-спажывец такой інфармацыі павінен звяртаць увагу на яе паходжанне.

–  Сацыёлаг не павінен быць ангажыраваным, – упэўнены Алег Кабяк, дацэнт кафедры сацыялогіі ФФСН БДУ. А яго калега дацэнт Таццяна Шчалкова дадае, што сапраўдны сацыёлаг павінен прытрымлівацца прафесійнага кодэксу.

У той жа час нельга адмаўляць і таго факта, што вельмі часта сацыёлагі працуюць у камерцыйных структурах. Пра тое, як у пэўных сітуацыях сацыялогія з навукі пераўтвараецца ў інстумент канкурэнцыі, распавяла Святлана Раманава, загадчык кафедры эканамічнай сацыялогіі Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта.

Дар’я Назарава, навуковы супрацоўнік Інстытута сацыялогіі Нацыянальнай акадэміі навук, расказала пра выкарыстанне  дзяржаўнымі структурамі пэўных сацыялагічных дадзеных. Ігар Пінчук, загадчык сектара збора і апрацоўкі інфармацыі Інфармацыйна-аналітычнага цэнтра пры Адміністрацыі Прэзідэнта, дадаў, што запыты на сацыялагічную інфармацыю ёсць літаральна ў кожнай дзяржаўнай структуры:

– Міністэрства па надзвычайных сітуацыях можа цікавіць, наколькі людзі праінфармаваны праінфармаваны пра акцыі, мерапрыемствы, якія праводзіць іх ведамства, падатковыя службы будзе цікавіць іншая інфармацыя. Мы рэгулярна праводзім сацыялагічныя апытанні, і тэматыка ў нас самая розная – пачынаючы ад сацыяльна-палітычных квартальных даследаванняў, заканчваючы апытаннямі моладзі. Гэта запатрабаваная інфармацыя, і яна ўлічваецца пры прыняцці рашэнняў. Памятаеце, калі былі складанасці з лекамі – абавязкова трэба былі рэцэпты? Тады апытанні паказалі, што ў людзей узнікаюць праблемы з гэтым. Спрацавалі нашы аператыўныя дадзеныя – і сітуацыя ў хуткім часе вырашылася.

Ірына Якаўлева, кіраўнік сацыялагічнай лабараторыі Мінскага дзяржаўнага Палаца дзяцей і моладзі, паведаміла, што сацыялагічныя даследаванні, якія праводзяцца ў гэтай установе, дапамагаюць зразумець, куды рухацца далей, якія гурткі, секцыі адкрываць, каб дзецям заўсёды было цікава.

Удзельнікі “круглага стала” падкрэслілі вялікую ролю сацыялогіі ў прадухіленні канфліктаў у грамадстве. Так, па меркаванні Андрэя Бялова, загадчыка аддзела Беларускага інстытута сістэмнага аналізу Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях, увесь вопыт сацыялогіі накіраваны на прадухіленне падобных сітуацый. 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».