Вы тут

На альтэрнатыўнай аснове


Парадак прыёму на альтэрнатыўную службу і ўмовы яе арганізацыі вызначаны ў Беларусі. 


Адпаведны развязак утрымваецца ў пастанове Савета Міністраў ад 18 красавіка 2016 года №312, паведамілі ў прэс-службе ўрада.

Дакумент прыняты з мэтай прывядзення нарматыўнай праўнай базы ў адпаведнасць з Законам Рэспублікі Беларусь «Аб альтэрнатыўнай службе» ад 4 чэрвеня 2015 года.Праходзячы альтэрнатыўную службу, грамадзяне будуць выконваць работы ў арганізацыях аховы здароўя, жыллёва-камунальнай, лясной і сельскай гаспадаркі, сацыяльнай сферы, арганізацыях, што займаюцца ўпарадкаванем тэрыторый. Яны таксама будуць прыцягвацца да рамонту чыгуначных шляхоў і аўтадарог. Час праходжання грамадзянамі альтэрнатыўнай службы залічваецца ў стаж працы.

Пастановай замацаваны паўнамоцтвы дзяржаўных органаў у сферы альтэрнатыўнай службы. Устанолена, што Міністэрства працы і сацыяльнай абароны: каардынуе дзейнасць камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Мінгарвыканкама, упраўленняў (аддзелаў) па працы, занятасці і сацыяльнай абароне гарадскіх, раённых выканаўчых камітэтаў, камітэтаў па працы, занятасці і сацыяльнай абароне абласных выканаўчых камітэтаў па пытаннях альтэрнатыўнай службы; вызначае пералік арганізацый, у якіх грамадзяне праходзяць альтэрнатыўную службу, а формы прадпісанняў для праходжання альтэрнатыўнай службы, пасведчанні і форму ўліковай карты грамадзяніна, які праходзіць альтэрнатыўную службу і інш.

Пастанова таксама замацоўвае парадак і ўмовы прадастаўлення грамадзянам, звольненым з альтэрнатыўнай службы, першага працоўнага месца. Апроч гэтага, вызначаны парадак правядзення вайскова-медыцынскай экспертызы. Правамоцтвы праводзіць яе для вызначэння катэгорыі прыдатнасці грамадзянаў, якія праходзяць альтэрнатыўную службу, прадастаўлены вайскова-медыцынскім камісіям. Вызначаны агульныя палажэнні арганізацыі і правядзення медыцынскага агляду грамадзян, якія праходзяць альтэрнатыўную службу.  Устаноўлена, што такі агляд праводзіцца па накіраванню органа па працы, занятасці і сацыяльнай абароне па месцы знаходжання арганізацыі, у якой грамадзянін праходзіць альтэрнатыўную службу.

Парадак накіравання на медыцынскі агляд, формы дакументаў, патрэбных для накіравання, і парадак іх афармлення ўстанаўліваюцца Мінпрацы і сацабароны сумесна з Міністэрствам аховы здароўя па ўзгадненні з Мінабароны. Арганізацыя правядзення медыцынскага агляду грамадзян, якія праходзяць альтэрнатыўную службу, ускладаецца на ваеннага камісара (кіраўніка адмежаванага падраздзялення ваеннага камісарыята) раёна (горада) па месцы праходжання грамадзянінам альтэрнатыўнай службы.

Медыцынскі агляд праводзяць урачы-спецыялісты, уключаныя ў склад медыцынскіх камісій з правамі ваенна-медыцынскіх камісій ваенных камісарыятаў (адмежаваных падраздзяленняў ваенных камісарыятаў) раёнаў (гарадоў): урач-хірург, урач -тэрапеўт, урач -неўролаг, урач -афтальмолаг, урач -отарыналарынголаг і пры патрэбе – урач ы іншых спецыяльнасцяў.

Для ўдакладнення дыягназу грамадзянін, які праходзіць альтэрнатыўную службу, можа быць накіраваны ў дзяржаўную арганізацыю аховы здароўя на медыцынскае абследаванне ў амбулаторных ці стацыянарных умовах.

Пры гэтым патрабаванні да стану здароўя грамадзян, якія праходзяць альтэрнатыўную службу, аналагічныя патрабаванням, што прад'яўляюцца ў дачыненні грамадзян, якія праходзяць тэрміновую вайсковую службу і службу ў рэзерве.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.