Вы тут

Фарбуем яйкі


У адвары цыбульнага шалупіння

Спатрэбіцца: яйкі, ізаляцыйная стужка ПХВ, лязо, нажніцы, шарыкавая ручка, шалупінне цыбулі.

  • Яйкі можна выкарыстоўваць як сырыя, так і вараныя. Ізастужку можна ўзяць любога колеру, акрамя чорнай, бо на ёй дрэнна будуць відаць адзнакі.
  • Адзін з рэжучых бакоў звычайнага ляза для бяспекі неабходна абляпіць той жа ізастужкай. Можна выкарыстоўваць і іншыя рэжучыя інструменты. Напрыклад, канцылярскі нож. У якасці малюнка можна выкарыстоўваць сілуэты цэркваў, літары, можна зрабіць яго ў ромбікі «пад Фабержэ».
  • Для малюнка «ў ромбікі» наразаем палоскі ізастужкі шырынёй 1,5-2 мм і даўжынёй 7-8 см. Згодна з эскізам наляпляем ізастужку наверх і ніз яйка. Пажадана, каб лініі былі паралельныя адна адной. Як на бочцы абручы.

  • Звычайнай шарыкавай ручкай робім разметку на абедзвюх прылепленых палосках — для зручнасці прыклейвання наступных палосак ізастужкі. Адзнакі на верхняй і ніжняй палосцы павінны быць сіметрычныя. Цяпер наляпляем нахільныя палоскі паміж верхнім і ніжнім абручом. Спачатку ў адным кірунку, прытрымліваючыся разметкі. Затым у адваротным напрамку так, каб палоскі ўтваралі дастаткова роўныя ромбы, наколькі гэта дазваляе выгнутая паверхня яйка. Занадта доўгія палоскі акуратна адразаем лязом.

  • Рашотка зроблена, дабавім крыжыкаў. Для гэтага наразаем ізастужку невялікімі кавалачкамі 10-12 мм у даўжыню і 1,5-2 мм у шырыню. Наляпляем гэтыя маленькія палоскі на перасячэнні вяршыняў ромбаў. Спачатку ўсе вертыкальныя палоскі, затым усё гарызантальныя ці наадварот. Цалкам гатовы малюнак акуратна прыціскаем для лепшага счаплення ізастужкі са шкарлупінай яйка.

  • Для малюнка з літарамі «ХВ» наляпляем 2 кавалачкі ізастужкі даўжынёй прыкладна 2-2,5 см ушчыльную адзін да аднаго. Пішам шарыкавай ручкай літары. Лязом выразаем іх, лішняе адклейваем ад шкарлупіны. Далей — як з папярэднім яйкам: наляпляем палоскі, каб надаць малюнку скончаны выгляд.

  • Для малюнка з царквой наляпляем 3 палоскі ізастужкі. Цэнтральная палоска каля 4-5 см і дзве па баках ад яе 3-3,5 см. Таксама малюем ручкай на ізастужцы выбраны эскіз.

  • Праразаем лязом малюнак. Лішкі ізастужкі адляпляем ад шкарлупіны.

  • Яйкі гатовыя, можна фарбаваць. Шалупінне цыбулі (чым больш, тым лепш) заліваем вадой і кіпяцім хвілін 20. Для таго каб афарбоўка была больш раўнамернай, адвар трэба або працадзіць, або абвязаць кожнае яйка кавалачкам бінту або марлі. Калі яйкі былі сырыя, то варым іх у атрыманай фарбе 10 хвілін пасля закіпання. Калі яйкі ўжо вараныя, то можна пакласці іх у гарачы адвар і пакінуць на 5-6 гадзін, каб колер стаў больш насычаным.

  • Пасля афарбавання дастаем яйкі з настою і акуратна здымаем ізастужку.

  • Калі яечкі цалкам высахнуць, змазваем іх алеем для бляску. Праз некаторы час алей ўбярэцца ў шкарлупіну і не будзе пэцкаць рукі.


Яйкі ў мазаіцы

Спатрэбіцца: вараныя яйкі, пафарбаваная яечная шкарлупіна, клей ПВА.

Тут усё проста. Абклейваем яйка кавалачкамі каляровай шкарлупіны з дапамогай клея. А можна абклеіць нефарбаванай шкарлупінай ужо пафарбаванае яйка. Таксама цікава атрымаецца.


Яйкі ў карамельнай крошцы

Зваранае яйка трэба з усіх бакоў абмазаць густым цукровым сіропам, абкачаць у карамельнай крошцы і даць высахнуць. Для прыгатавання сіропу ў 4 лыжкі цукру дадаць 2-3 лыжкі вады, перамяшаць і падагрэць да поўнага растварэння цукру.

Загаловак у газеце: Даніна традыцыям...

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.