Рэспубліканскае грамадскае аб'яднанне «Беларуская асацыяцыя клубаў ЮНЕСКА» запрашае падлеткаў і маладых людзей ва ўзросце ад 11 да 19 гадоў прыняць удзел у бясплатным дыстанцыйным электронным навучальным курсе «Школа блогера. Дайджэст для тынэйджараў».
Задача праекта — заахвоціць маладых людзей здымаць цікавае відэа пра сябе, свой лад жыцця, а таксама пра актуальныя пытанні з жыцця грамадства.
Курс разлічаны на маладых людзей, якія толькі плануюць здымаць відэаролікі ці ўжо робяць першыя крокі ў гэтым кірунку. Навучанне будзе адбывацца ў інтэрнэце дыстанцыйна з 16 мая па 19 чэрвеня.
Ад удзельнікаў праекта патрабуецца заходзіць на партал дыстанцыйнага навучання Беларускай асацыяцыі клубаў ЮНЕСКА ў зручны для іх час, каб вывучыць прадстаўленыя там матэрыялы і выканаць практычныя заданні. Формула навучання — 25% тэорыі і 75% практыкі.
На працягу праекта неабходна будзе зняць як мінімум два ролікі: адзін — у працэсе навучання, а другі — у якасці выніковай работы.
Пасля заканчэння вучобы пройдзе конкурс на найлепшае відэа, удзельнікі якога атрымаюць дыпломы і падарункі ад Дзіцячага фонду ААН (ЮНІСЕФ). Таксама самыя актыўныя падлеткі будуць запрошаны для доўгатэрміновага супрацоўніцтва з відэаканалам All Teens Can («Усе падлеткі могуць»).
Каб запісацца на міжнародны дыстанцыйны электронны курс, трэба пакінуць заяўку на партале дыстанцыйнага навучання РГА «БелАЮ» да 15 мая.
6 кастрычніка архівісты адзначылі сваё прафесійнае свята.
У поўным аб’ёме задаволена патрэба краіны ў калійных і каменных солях, торфе, сапрапелі, будаўнічым камені, падземных водах.
Цэны на ліквіднае жыллё ў сталіцы выраслі на 5 працэнтаў.