Вы тут

Новая гiсторыя, або Расткi ў чарнобыльскую зямлю


У нашай краiне ад наступстваў чарнобыльскай катастрофы пацярпеў 21 раён, 13 з iх знаходзяцца ў Гомельскай вобласцi. Мы правялi своеасаблiвую пераклiчку з некаторымi старшынямi раённых Саветаў дэпутатаў. Кожны казаў: сёння мы ўжо не выжываем, а паўнавартасна жывём. Ва ўсiх пацярпелых рэгiёнах рэалiзаваны самыя розныя мерапрыемствы па мiнiмiзацыi наступстваў — згодна з адпаведнымi дзяржаўнымi праграмамi.


Брагiнскi раён. Пражывала ў 1986 г. — 39 тыс. чалавек. У 2016 г. — 12,5 тыс.

Старшыня Брагiнскага раённага Савета дэпутатаў Мiкалай Кавалёк:

— У вынiку катастрофы ўся тэрыторыя Брагiншчыны пацярпела ад радыеактыўнага забруджвання, пры гэтым больш за 60% тэрыторыi мае шчыльнасць забруджвання цэзiем-137 больш за 5 кюры га кв. км. Канешне, самая галоўная страта — гэта людзi, якiя вымушаны былi пакiнуць родны раён. Мы перажылi няўпэўненасць, якая была адразу пасля аварыi i да сярэдзiны 90-х гадоў. Сёння наш сельскагаспадарчы раён жыве звычайным жыццём.

За 30 гадоў у нас не дабавiлася прамысловых прадпрыемстваў, але ж з'явiлiся прыватныя прадпрымальнiкi ў галiне гандлю i фермеры, якiя гадуюць жывёлу для вытворчасцi малака, а таксама вырошчваюць садавiну i гароднiну.

Дарэчы, уся прадукцыя ў нас строга правяраецца. Шмат увагi ўдзяляецца будаўнiцтву жылля. Летась увялi ў эксплуатацыю 37 жылых аб'ектаў. Мы аддаём прыярытэт мясцовым кадрам i iмкнёмся, каб яны атрымлiвалi адукацыю i вярталiся ў раён, бо па размеркаваннi кадры не замацоўваюцца — маладыя спецыялiсты адпрацоўваюць i ад'язджаюць.

Хойнiцкi раён. Пражывала ў 1986 г. — 46 тыс. чалавек. У 2016 г. — каля 20 тыс.

Старшыня Хойнiцкага раённага Савета дэпутатаў Галiна Бондар:

— Дзякуючы людзям, якiя тут засталiся i жывуць, мы — квiтнеючы раён. Так, Чарнобыльская катастрофа — гэта трагедыя. Але, ведаеце, калi галiнку з дрэва зрэзаць, яна ўсё роўна iмкнецца жыць i пусцiць парастак у зямлю. Так i мы. Калi прыйшла бяда, у нас з'явiлася больш сiл, каб выжыць. На сённяшнi дзень у раёне пабудаваны жывёлагадоўчыя комплексы, створаны ўмовы для нармальнай работы людзей. Пастаўка мiнеральных угнаенняў дазваляе вырошчваць сельскагаспадарчую прадукцыю, знiжаючы ўзровень забруджанасцi прадуктаў харчавання. Вялiкiя сродкi ўкладзены ў рэканструкцыю малочнага прадпрыемства, кiраўнiком якога я працавала шмат гадоў. Праведзены ў 2010 годзе Дзень беларускага пiсьменства даў штуршок для развiцця не толькi Хойнiкаў, але i ўсiх населеных пунктаў раёна. За мiнулы год у нас нарадзiлася 243 дзiцяцi i ўжо 54 — сёлета. Усе маладыя спецыялiсты, якiя прыязжаюць у раён, атрымлiваюць дастойныя кантракты, у тым лiку Br30 млн у якасцi першаснага пад'ёмнага капiталу. Малады спецыялiст, якi прыходзiць працаваць у сельскую гаспадарку, атрымлiвае новае добраўпарадкаванае жыллё. А днямi ў новым гарадскiм скверы адбылося ўрачыстае адкрыццё Памятнага знака энергетыкам, якiя прымалi ўдзел у лiквiдацыi наступстваў аварыi на Чарнобыльскай АЭС.

Нараўлянскi раён. Пражывала ў 1986 г. — 28 тыс. чалавек. У 2016 г. — 10,5 тыс.

Старшыня Нараўлянскага раённага Савета дэпутатаў Ала Навуменка:

— Пятая частка нашага насельнiцтва працуе на прамысловых прадпрыемствах: ААТ «Чырвоны Мазыранiн» i ААТ «Нараўлянскi завод гiдраапаратуры». За апошнiя гады тут рэалiзавана шмат буйных iнвестыцыйных праектаў. Пяць гадоў таму ў раёне створана прыватнае прамысловае прадпрыемства па вытворчасцi мэблi. Увогуле з 2011 года вытворчасць прадукцыi прамысловасцi ў цэлым па раёне вырасла ў 3 разы, а экспарт паслуг — у 9 разоў. Трэба адзначыць, што ў нас нядрэнная дэмаграфiя. А яшчэ наш невялiчкi горад чатыры гады запар быў лепшым па добраўпарадкаваннi ў сваёй катэгорыi, а летась раён занесены на абласную Дошку гонару.

Веткаўскi раён. Пражывала ў 1986 г. — 39 тыс. чалавек. У 2016 г.- — 18,4 тыс.

Старшыня Веткаўскага раённага Савета дэпутатаў Вiктар Масейкаў:

— Мы даўно перайшлi ад пераадолення наступстваў аварыi да дынамiчнага развiцця, хоць наш раён — адзiн з найбольш пацярпелых у Гомельскай вобласцi. Дзякуючы Дзяржаўнай праграме па пераадоленнi наступстваў катастрофы, у Веткаўскiм раёне ўсе 3711 дзяцей забяспечаны бясплатным харчаваннем i пастаянна аздараўляюцца.

У апошнi час сродкi скiраваны на развiццё сельскай гаспадаркi. Уведзены ў эксплуатацыю жывёлагадоўчыя комплексы ў Янове, Тарасаўцы, Неглюбцы i Хальчы, вядзецца будаўнiцтва птушкафабрыкi магутнасцю 20 тысяч тон у год. За 30 гадоў у раёне ўведзена ў эксплуатацыю 27 аб'ектаў сацыяльнай сферы. Для нас застаецца актуальнай праблема зносу старых аб'ектаў. Пахаваць трэба яшчэ 2,5 тысячы дамоў, большасць — у адселеных вёсках. У райцэнтры трэба завяршыць работы па водапанiжэннi, правесцi рэканструкцыю каналiзацыi i вычышчальных збудаванняў. Патрабуе рэканструкцыi i сiстэма водазабеспячэння раёна.

Кармянскi раён. Пражывала ў 1986 г. — 26 тыс. чалавек. У 2016 г. — 17 тыс.

Старшыня Кармянскага раённага Савета дэпутатаў Таццяна Шэхцер:

— З сярэдзiны 90-х пачалося паступовае адраджэнне раёна. У нас пачалi працаваць асфальтабетонны завод, прадпрыемства па вытворчасцi ветэрынарных прэпаратаў, запушчана станцыя абезжалезвання, адкрыты сацыяльна-педагагiчны цэнтр дапамогi сям'i i тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельнiцтва. Не так даўно з'явiўся новы корпус раённай бальнiцы. Раён у нас сельскагаспадарчы, але ж i прамысловасць развiваецца за кошт чарнобыльскiх праграм. Зроблена рэканструкцыя фiлiяла ААТ «Гомельлён» i ў стадыi завяршэння знаходзiцца рэканструкцыя фiлiяла № 2 ААТ «Рэчыцкi тэкстыль». Газiфiкавана 14 населеных пунктаў. Маладыя спецыялiсты засяляюцца ў новае жыллё. Для iх у нас было пабудавана восем жылых дамоў. Гэта ўсё дало стымул для людзей, якiя тут жывуць. Яны адчуваюць: пра iх клапоцяцца.

Чачэрскi раён. Пражывала ў 1986 г. — 30 тыс. чалавек. У 2016 г. — 14,3 тыс.

Старшыня Чачэрскага раённага Савета дэпутатаў Сяргей Малюкоў:

— За апошнiя пяць гадоў на Чачэршчыне пабудаваны дзве сучасныя аўтаматызаваныя фермы i буйны свiнакомплекс. Прайшла рэканструкцыя раённай бальнiцы, рэстаўрыравалi Дом культуры i кiнатэатр. Ёсць i вялiкая крама. Практычна ўсе вулiцы ў нашым горадзе заасфальтаваныя...

Вось ужо два гады, як у райцэнтры нараджальнасць перавышае смяротнасць. Праблема педагагiчных кадраў у нас практычна закрытая. Больш складаная сiтуацыя з кадрамi на вёсцы. Патрэбны аграномы, энергетыкi i рабочыя масавых прафесiй: трактарысты i паляводы, жывёлаводы. Зусiм нядаўна ў нашым горадзе адкрыўся музей у памяць Чарнобыля. Сярод яго экспанатаў — баявая форма пажарнiкаў, якiя бралi ўдзел у лiквiдацыi аварыi. Там жа ўзноўлена атмасфера кiнутай вясковай хаты. Мы ўспамiнаем Чарнобыль у сувязi з датамi, а астатнi час звычайна жывём.

Рагачоўскi раён. Пражывала ў 1986 г. — 76 тыс. чалавек. У 2016 г. — 60 тыс.

Старшыня Рагачоўскага раённага Савета дэпутатаў Валянцiна Ганновiч:

— За апошнiя гады радыяцыйна-экалагiчная сiтуацыя змянiлася ў лепшы бок. У аграгарадку Доўск знаходзiцца Гомельская абласная сельскагаспадарчая доследная станцыя НАН Беларусi, якая цесна супрацоўнiчае з усiмi гаспадаркамi па ўкараненнi новых гатункаў раслiн. Спецыялiсты даюць навукова абгрунтаваныя рэкамендацыi вядзення земляробства ў нашым рэгiёне. У межах праекта мiжнароднай тэхнiчнай дапамогi «Развiццё мiжнароднай даследчай i iнфармацыйнай сеткi па Чарнобылi» ў трох забруджаных населеных пунктах раёна адкрыты цэнтры iнфармацыйна-камунiкацыйных тэхналогiй. Рэалiзуецца праект ЕС, якi падтрымлiвае iнiцыятывы ў галiне культуры. Наш Журавiцкi сельскi выканаўчы камiтэт, на тэрыторыi якога 11 забруджаных населеных пунктаў, перамог у конкурсе мясцовых iнiцыятыў пад эгiдай ААН. Дзякуючы вылучаным $18 тысячам у аграгарадку аднаўляецца гiстарычная плошча.

Ельскi раён. Пражывала ў 1986 г. — 27 тыс. чалавек. У 2016 г. — 15,6 тыс.

Старшыня Ельскага раённага Савета дэпутатаў Сяргей Матузка:

— З 1986 па 2011 год за кошт чарнобыльскiх праграм у раёне пабудавана 211 кватэр i жылых дамоў сядзiбнага тыпу. Пракладзена больш чым 44 км газавых сетак. У Скародным зроблена рэканструкцыя сiстэмы каналiзацыi, пабудавана свiнаферма ў вёсцы Багуцiчы, малочныя фермы ў Скародным, Жуках, Дабрынi. У апошнiм населеным пункце летась добраўпарадкавана цэнтральная частка. За кошт рэспублiканскiх сродкаў праведзена газiфiкацыя многiх вёсак, i хутка яна завершыцца ў аграгарадку Валаўск.

Па праграме «Чыстая вада» ўведзены ў эксплуатацыю водаправодныя сеткi ў Ельску, дзве артэзiянскiя свiдравiны ў Засiнцах i дзве — у Рэмезах. Гэта дазволiла забяспечыць людзей чыстай пiтной вадой.

iost@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Актрыса НАДТ імя М. Горкага — пра шлях да сцэны і натхненне.

Грамадства

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

Тата і мама — два самыя важныя чалавекі ў жыцці кожнага дзіцяці.