Вы тут

Ратавальная прышчэпка


Укол або... коклюш?

Ліквідаваць прабелы ў імунізацыі заклікае Сусветная арганізацыя аховы здароўя цягам традыцыйнага для канца красавіка Еўрапейскага тыдня імунізацыі.


Дзяржава пастаянна падтрымлівае стабільны запас усіх неабходных вакцын (паводле Нацыянальнага календара прафілактычных прышчэпак). Штогод на імунабіялагічныя лекавыя сродкі краіна затрачвае 12 млн долараў. Пры гэтым на бясплатнай аснове былі прышчэплены і 600 чалавек мігрантаў і перасяленцаў, галоўным чынам, з Украіны.

Паводле слоў галоўнага эпідэміёлага Міністэрства аховы здароўя Іны КАРАБАН, у параўнанні з давакцынальным часам у нас знізілася захваральнасць на адзёр — у 1300 разоў, краснуху — у 60 тысяч, эпідэмічны паратыт — у 12,5 тысячы, коклюш — у 84 разы, вірусны гепатыт В — у 21 раз! Спынілася эндэмічная перадача адру і краснухі. З 2011 года ў нас адсутнічаюць выпадкі слупняку і дыфтэрыі.

— Нават калі і захварэў, то, пагадзіцеся, не хочацца загінуць, а гэта рэальна, калі не абараняцца ад інфекцый, — заўважае дацэнт кафедры дзіцячых інфекцыйных захворванняў Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта Наталля ГАЛЬКЕВІЧ. — Мы, урачы, з вялікім болем успрымаем пацыентаў, якія трапляюць у бальніцу ў вельмі цяжкім стане і якіх цалкам можна было засцерагчы ад гэтага.

З дапамогай мізэрнай колькасці ўколаў мы абараняемся ад вялікай колькасці інфекцый. Сапраўды, ёсць людзі, якія не хварэюць, — у іх такая асаблівая імунная сістэма. Існуюць і выпадкі паслявакцынальных ускладненняў. Аднак калі кожны будзе шукаць нагоду, каб адмовіцца ад імунізацыі, мы страцім неабходную праслойку прышчэпленых, і да нас вернуцца і адзёр, і дыфтэрыя...

Кожныя 10 гадоў (пачынаючы з 16-ці) павінны прышчэплівацца і дарослыя — ад дыфтэрыі і слупняку. Ад краснухі або ветраной воспы — толькі тыя, хто не хварэў у дзяцінстве. Па вялікім рахунку, на імунізацыю дарослых можа запрасіць паліклініка. Аднак калі такіх запрашэнняў вы не атрымліваеце, то пацікаўцеся самі, калі і як можна вакцынавацца.

protas@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.