Вы тут

Спажыва для розуму і душы


Уладзімір Ліхадзедаў і Уладзімір Пефціеў перадалі свае кнігі ў прыходскую бібліятэку барысаўскага Свята-Уваскрэсенскага кафедральнага сабора.

Свята-Уваскрэсенскі сабор, што ў Барысаве, сёння пазіцыянуе сябе не толькі як установа рэлігійная, але і як культурны цэнтр. Зусім нядаўна тут пачала збірацца прыходская бібліятэка, дзе можна ўзяць як выданні праваслаўнай тэматыкі, кнігі для дзяцей, так і класічную мастацкую літаратуру. Крыніцы папаўнення бібліятэкі — падарункі прыхаджан, аўтараў. Апякуецца кніжніцай і епіскап Барысаўскі і Мар'інагорскі Веньямін. Ён выдзяляе сродкі на набыццё новых кніг, перадае ў фонды асобнікі са сваёй прыватнай калекцыі.


Таму невыпадкова пры перадачы кніжных падарункаў ад Уладзіміра Ліхадзедава і Уладзіміра Пефціева ўладыка Веньямін прысутнічаў асабіста.

— Перадача гэтых цікавых кніг у нашу бібліятэку — яркае завяршэнне Тыдня праваслаўнай кнігі, што праходзіў у прыходзе, — падкрэсліў ён. — Такія выданні — спажыва для розуму і душы. Распавядаючы пра гісторыю нашага краю, кнігі не толькі развіваюць чалавека інтэлектуальна, але і ўзбагачаюць яго духоўна.

Адно з выданняў, што папоўніла бібліятэку, — альбом «Святы роўнаапостальны князь Уладзімір». Ён пабачыў свет у Выдавецкім доме «Звязда» ў межах сумеснай з газетай «СБ. Беларусь сегодня» серыі «У пошуках страчанага». Прэзентуючы кнігу ў бібліятэцы, гісторык, калекцыянер Уладзімір Ліхадзедаў расказаў:

— Гэты альбом унікальны, тут аб'яднаныя дзве калекцыі — мая і Уладзіміра Пефціева. На старонках выдання мы вырашылі паказаць усё, што звязана з іменем і асобай святога Уладзіміра. Кніга апавядае і пра жыццёвы шлях, і пра ўшанаванне святога. Тут і каталог праваслаўных храмаў, пабудаваных у імя князя, і выявы помнікаў, пастаўленых у яго гонар, і вуліцы, якія носяць яго імя. Адметна, што ў кнізе можна пабачыць менавіта старыя фотаздымкі канца ХІХ — пачатку ХХ стагоддзя. У працы над тэкстам, які суправаджае альбом, дапамагаў гісторык, прафесар Мінскай духоўнай акадэміі, айцец Гардзей (Шчаглоў).

Яшчэ адным выданнем, што заняло месца на паліцы прыходскай бібліятэкі ў Барысаве, стаў двухтомнік «1812 год» з серыі «У пошуках страчанага» . Ён будзе асабліва цікавы барысаўчанам, бо многія старонкі праекта распавядаюць менавіта гісторыю гэтых мясцін.

— Першая кніга змяшчае храналогію падзей вайны 1812 года, а другая — паказвае помнікі, звязаныя з вайной, тыя, што ёсць сёння, і тыя, якія не захаваліся да нашых дзён, — падкрэсліў Уладзімір Ліхадзедаў. — У працы над гэтым выданнем дапамагаў адзін з самых аўтарытэтных спецыялістаў у галіне даследаванняў вайны 1812 года Кірыл Сокал. Думаецца, кнігі будуць цікавыя і для дзяцей, бо ўся гісторыя нападзення Напалеона і паражэння яго войска прадстаўлена ў выявах — на старых фотаздымках і карцінах.

Адметна, што ў планах прыходскай бібліятэкі барысаўскага Свята-Уваскрэсенскага сабора — стварэнне музея кнігі, дзе будуць выданні сярэдзіны і канца ХІХ стагоддзя, а таксама самыя каштоўныя сучасныя кнігі. Вольга Голуб, якая апякуецца кніжніцай, упэўнена, што і для альбомаў, перададзеных Уладзімірам Ліхадзедавым і Уладзімірам Пефціевым, знойдзецца месца ў музеі, бо гэтыя кнігі датычацца мінуўшчыны Барысаўшчыны, а іх асобныя старонкі прысвечаны непасрэдна гісторыі Свята-Уваскрэсенскага сабора.

Фота аўтара

vesіaluha@zvіazda.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».