Вы тут

Польшча з 4 ліпеня ўвядзе кантроль на межах з ЕС


Улады Польшчы абвясцілі аб увядзенні пагранкантролю на межах з іншымі краінамі Еўрапейскага саюза ў перыяд з 4 ліпеня па 2 жніўня, паведамляюць інфармагенцтвы.


Гэтая мера звязаная з правядзеннем у Польшчы двух буйных форумаў — саміту НАТА ў Варшаве і Сусветных дзён моладзі пры ўдзеле Папы Рымскага, якія павінны адбыцца ў Кракаве ў ліпені. На працягу ўсяго гэтага часу памежнікі будуць кантраляваць мяжу з Германіяй, Славакіяй, Чэхіяй і Літвой. Асаблівая ўвага будзе нададзена бяспецы ў аэрапортах і партах. Як заяўляюць у МУС, увядзенне кантролю на межах неабходна, каб прадухіліць уезд на тэрыторыю Польшчы асоб, якія могуць парушыць грамадскі парадак і ўяўляць пагрозу бяспецы.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?