Вы тут

Школа для пракурора


Генеральная пракуратура нашай краіны і Савет Еўропы правялі сумесную канферэнцыю.

Яна прысвечана прафесійнаму навучанню суддзяў і пракурораў. Як паведаміў у размове з журналістамі Аляксандр Канюк, генеральны пракурор нашай краіны, мерапрыемства праводзіцца па ініцыятыве Савета Еўропы.


На канферэнцыю прыехалі як прадстаўнікі міжнародных арганізацый, універсітэтаў, так і практыкі з Арменіі, Азербайджана, Грузіі, Казахстана, Кыргызстана, Малдовы, Расіі, Украіны.

— Прыбыў вельмі знакавы чыноўнік з Англіі, каб расказаць, якая сістэма падрыхтоўкі суддзяў і пракурораў у іх, — звярнуў увагу Аляксандр Канюк.

Філіп Буая, дырэктар Генеральнага дырэктарата па правах чалавека і вяршэнстве права Савета Еўропы, падзякаваў генеральнай пракуратуры нашай краіны за дапамогу ў арганізацыі канферэнцыі.

— Доўгатэрміновая мэта Савета Еўропы — убачыць Беларусь у складзе сваіх дзяржаў-членаў, — заявіў Філіп Буая. — Спадзяюся, што канферэнцыя будзе садзейнічаць гэтай мэце.

Ён нагадаў, што наша краіна ўжо з'яўляецца паўнапраўнай удзельніцай 10 канвенцый Савета Еўропы.

— Як сказаў міністр замежных спраў вашай дзяржавы генеральнаму сакратару Савета Еўропы ў снежні мінулага года, Беларусь разглядае магчымасць далучыцца і да іншых канвенцый Савета Еўропы, — адзначыў Філіп Буая. — Падчас знаходжання ў Беларусі ў мяне адбудуцца двухбаковыя сустрэчы, у тым ліку і ў Міністэрстве замежных спраў, для таго, каб паглядзець, якім чынам можна было б рухацца ў гэтым кірунку.

yushkevich@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Экалогія

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Антарктыка, далёкая і блізкая.

Грамадства

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Існуюць строгія патрабаванні да месцаў для купання.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.