Вы тут

На прагулку... электробусам


Па турыстычных маршрутах у раёне прыроднай жамчужыны Беларусі — возера Свіцязь (напрыклад, да крыніц паблізу вёскі Косічы альбо курганоў каля Валеўкі) можна будзе накіравацца электробусам. Гэтым экалагічным транспартам рэспубліканскі ландшафтны заказнік «Свіцязянскі» аснашчаны дзякуючы праекту «Садзейнічанне пераходу Рэспублікі Беларусь да «зялёнай» эканомікі», які фінансуецца Еўрапейскім саюзам і рэалізуецца Праграмай развіцця ААН сумесна з Навагрудскім райвыканкамам і заказнікам.


— У Беларусі шмат цікавых для турыстаў мясцін, але ў кожнай з іх павінен быць нейкі эксклюзіў. У заказніку «Свіцязянскі» гэта будзе электробус. Дарэчы, такі ж аўтамабіль паслужыць развіццю турызму і ў Нясвіжы, — зазначыла кіраўнік праекта Вольга ЧАБРОЎСКАЯ.

Электробус разлічаны на перавозку 23 пасажыраў, ёсць прыстасаванні для размяшчэння людзей з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі, хуткасць — да 80 кіламетраў у гадзіну. Падчас паездак на вялікім мультымедыйным экране пасажырам будуць паказваць фільмы на экалалагічную тэматыку. Мяркуецца, што адно зараднае прыстасаванне для электробуса будзе пастаянна знаходзіцца на яго стаянцы, а другое — на адной з кропак маршрута. У перыяды года, калі турыстаў менш, аўтамабіль можа здавацца ў арэнду, выкарыстоўвацца для гарадскіх пасажырскіх перавозак.

Зрэшты, мэта «зялёнага» праекта гэтым не абмяжоўваецца. Галоўная задача — экалагічнае выхаванне, і перш за ўсё — дзяцей. У рамках праекта на тэрыторыі заказніка ствараецца інфармацыйна-экалагічны цэнтр «Прыгоды каля возера» з тэматычнымі пляцоўкамі «Чароўны лес», «Свіцязянка», «Пляцоўка павука», «Прыпынак каля дрэва жаданняў», «Горад майстроў», «Паляна абрадаў», якія абсталююцца цікавымі інтэрактыўнымі «фішкамі».

Нядаўна на тэрыторыі заказніка прайшла экалагічная акцыя па навядзенні парадку ў прыбярэжнай зоне вадаёма, а таксама падвялі вынікі конкурсу малюнкаў «Захаваем возера Свіцязь разам!».

prakopchik@zviazda.by

Загаловак у газеце: Жамчужыны Айчыны

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.