Вы тут

Памятаць, каб пазбегнуць аварый


Доўгачаканай цеплыні рады не толькі веласіпедысты, але і гаспадары матацыклаў. Шкада, аднак, што далёка не кожны з іх выконвае правілы дарожнага руху, а часам проста ігнаруе, што прыводзіць да страшных наступстваў.


Як паведаміла «Звяздзе» Вікторыя Царук, старшы інспектар па агітацыі і прапагандзе АДАІ Кастрычніцкага РУУС сталіцы, летась толькі ў Мінску адбылося 36 здарэнняў з удзелам матацыклістаў. 4 чалавекі загінулі і 34 атрымалі пашкоджанні.

Каб знізіць магчымасць аварый, Дзяржаўтаінспекцыя настойліва рэкамендуе ўладальнікам мотатэхнікі перад тым, як выехаць на дарогу, абавязкова ўпэўніцца ў тэхнічнай спраўнасці транспартнага сродку.

— Як кіроўцам, так і пасажырам неабходна выкарыстоўваць зашпіленыя моташлемы і іншыя сродкі абароны, — кажа Вікторыя Царук. — Інакш матацыклістам, кіроўцам мапедаў пагражае адміністрацыйная адказнасць у выглядзе папярэджання, штрафу ў памеры адной базавай велічыні. Пры паўторным парушэнні — ад 2 да 5 базавых.

Супрацоўнікі ДАІ таксама нагадваюць, што на веласіпедзе можна ездзіць па веладарожцы, а пры яе адсутнасці — па ўзбочыне, тратуары. А калі адсутнічаюць і такія элементы дарогі, веласіпедыстам дазваляецца выязджаць на праезную частку не далей за адзін метр ад правага краю.

Пры руху па дарозе ў цёмны час сутак, пры недастатковай асветленасці на ровары ці мапедзе абавязкова павінны быць уключаны: спераду — фара, што свеціць белым святлом, ззаду — чырвоны ліхтар.

Па-за скрыжаваннямі на нерэгуляваным перасячэнні веладарожкі з аўтамабільнай дарогай веласіпедыст павінен прапусціць аўтамабілі. Па пешаходным пераходзе веласіпедыст павінен весці ровар каля сябе.

Без суправаджэння дарослых кіраваць веласіпедам забараняцца тым, каму не споўнілася 14 гадоў (акрамя пешаходных і жылых зон, веладарожак), мапедам — тым, хто не дасягнуў 16-гадовага ўзросту.

— Мы заахвочваем усіх кіроўцаў двухколавага транспарту паклапаціцца пра сваю бяспеку, — заклікае Вікторыя Царук. — І, безумоўна, памятаць, што ад вашых неабдуманых дзеянняў можа залежыць жыццё іншых.

taras@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.