Вы тут

Разбой напярэдадні вяселля


Супрацоўнікі аддзела крымінальнага вышуку Партызанскага РУУС сталіцы пры сілавой падтрымцы супрацоўнікаў спецыяльнага атрада хуткага рэагавання затрыманы 26-гадовы малады чалавек, які падазраецца ў здзяйсненні разбойнага нападу.


Гэты інцыдэнт адбыўся яшчэ 19 красавіка ў аддзяленні №6 Беларускага народнага банка па праспекце Незалежнасці. Невядомы мужчына з медыцынскай маскай на твары прадэманстраваў супрацоўніку банка ліст паперы з надпісам аб пагрозе выбуху і патрабаваннем перадаць яму грошы з касы. Супрацоўнік банка выклікаў міліцыю, але мужчына паспеў уцячы,  паведамілі ў Партызанскім РУУС.  Неўзабаве зламысніка затрымалі. Ім аказаўся 26-гадовы грамадзянін Расійскай Федэрацыі, які афіцыйна не працаўладкаваны. У Мінску малады чалавек пражываў сумесна са сваёй дзяўчынай, з якой у іх было запланавана вяселле ў чэрвені. Цяпер хлопцу пагражае пазбаўленне волі тэрмінам да 15 гадоў з канфіскацыяй маёмасці.

rs@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».