Вы тут

«Мінсктранс» будзе выконваць рэйсы па шэрагу міжнародных маршрутаў


Прадпрыемства «Мінсктранс» з 1 чэрвеня будзе выконваць рэгулярныя рэйсы па шэрагу міжнародных маршрутаў.


У прыватнасці, на маршруце Мінск — Кіеў аўтобусы будуць адыходзіць: з Мінска ад АВ «Цэнтральны» ў 22.20, ад АВ «Усходні» ў 22.45 — па серадах, чацвяргах, пятніцах і нядзелях; з Кіева ў 21.30 — па чацвяргах, пятніцах, нядзелях (замест субот) і панядзелках.

На маршруце Мінск — Рыга праз Браслаў, Даўгаўпілс адпраўленнем: з Мінска ў 09.50 штодня, у 21.30 па серадах, чацвяргах, пятніцах і нядзелях; з Рыгі адпаведна ў 08.00 штодня, у 21.20 па чацвяргах, пятніцах, нядзелях і панядзелках.

На маршруце Мінск — Масква адпраўленнем: з Мінска ў 20.45 — па чацвяргах, пятніцах, суботах і нядзелях; з Масквы ў 20.40 — па пятніцах, суботах, нядзелях і панядзелках.

Загаловак у газеце: Рэгулярныя па міжнародных

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.