Вы тут

Следчы павінен быць незалежным


Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка прыняў з дакладам старшыню Следчага камітэта Івана Наскевіча. Кіраўнік дзяржавы быў праінфармаваны аб выкананні яго даручэнняў, дадзеных у лютым гэтага года на пасяджэнні калегіі Следчага камітэта. Так, практычна завершана аптымізацыя арганізацыйна-штатнай структуры камітэта. Ёй падвергліся, у прыватнасці, фінансавыя і тылавыя падраздзяленні, і такія крокі Прэзідэнт ацаніў пазітыўна.


Акрамя таго, у Следчым камітэце працягваецца скарачэнне шэрагу пасад. Аляксандр Лукашэнка заклікаў захаваць у шэрагах камітэта лепшых работнікаў. Пад скарачэнне, на думку кіраўніка дзяржавы, могуць трапляць тыя, хто, напрыклад, не жадае працягваць службу.

Прэзідэнту было даложана таксама пра змену крытэрыяў ацэнкі эфектыўнасці следчай работы, пра стан службовай дысцыпліны ў Следчым камітэце, ходзе расследавання рэзанансных крымінальных спраў, якія знаходзяцца на кантролі ў кіраўніка дзяржавы.

Акрамя таго, Аляксандр Лукашэнка быў праінфармаваны аб развіцці міжведамаснага супрацоўніцтва, у прыватнасці, са Следчым камітэтам Расіі, паведамляе прэс-служба Прэзідэнта.

Аляксандр Лукашэнка нагадаў, што Следчы камітэт і яго старшыня падпарадкаваныя толькі Прэзідэнту. Па словах кіраўніка дзяржавы, яму час ад часу паступае інфармацыя пра спробы ўплыву на Следчы камітэт у сувязі з прыходам на пасаду кіраўніка новага чалавека. У сувязі з гэтым Прэзідэнт падкрэсліў, што ніякага ўздзеяння на Следчы камітэт быць не можа. Дзейнічаючы ў рамках закона, следчы павінен быць абсалютна незалежным чалавекам, рэзюмаваў Прэзідэнт.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».